Горад

На Юбілейным возеры гродзенцаў пазнаёмілі з сапсёрфiнгам

Гродна стаў другім горадам пасля Мінска, дзе пачалі развіваць сапсёрфiнг. У нядзелю 3 чэрвеня на возеры Юбілейным каля 50-ці гродзенцаў былi удзельнiкамi прэзентацыі незвычайнага для Беларусі віду спорту.

Cапсёрфiнг — адносна малады від воднага спорту і займальнае хобі, якое дазваляе сумясціць некалькі відаў забаў на вадзе — пачынаючы ад водных прагулак і заканчваючы рыбалкай і ёгай. Дошкі для сапсёрфiнга падобныя на звычайныя дошкі для сёрфінгу, аднак перавышаюць іх па даўжыні і шырыні, што спрашчае трыманне раўнавагі на дошцы. Спаборніцтвы па сапсёрфiнгу часта праводзяцца на вялікіх адлегласцях, тыповымі месцамі іх правядзення з’яўляюцца марскія ўзбярэжжы, вялікія азёры і рэкі.

У Гродне на прэзентацыі вырашылі не спаборнічаць, а знаёміць i вучыць жадаючых сапсёрфiнгу.

«На Юбілейным возеры ў нас прайшло першае бясплатнае мерапрыемства. За 4 гадзіны на нашых пяці дошках пакаталася ў сваё задавальненне каля 50-ці чалавек, якія раней ніколі не былі знаёмыя з сапсёрфiнгам. Нехта прыехаў да нас на возера мэтанакіравана, а нехта адпачываў і заўважыў выпадкова. Відаць, што ў людзей цікавасць ёсць і таму магчыма ў найбліжэйшай будучыні мы правядзем яшчэ падобныя мерапрыествы. Але варта адзначыць, што асноўны від дзейнасці ў нас гэта пракат, які ўключае ў сябе навучанне і прагулкі па вадзе». — распавёў адзін з арганізатараў сапсёрфiнга ў Гродне Сяргей Мулярчык.

Варта адзначыць, што ў Беларусі сапсёрфiнг пачаў развівацца ў 2016 годзе ў Мінску. Таксама ў сталіцы зладзілі масавы заплыў па Свіслачы. У іншых гарадах, за выключэннем Гродна, гэты від воднага спорту пакуль практычна не развіваецца.

Больш падрабязна з сапсёрфiнгам ў Гродне можна пазнаёміцца на спецыяльным сайце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024