Горад

У лесапарк Румлёва ўключылі новы ўчастак лесу, але найпрыгажэйшыя месцы патанаюць у смецці

Сезон шашлыкоў-пікнікоў-рыбалак у самым разгары, натоўпы прагнучых зносін з прыродай людзей накіроўваюцца ў лес. У выніку чалавек атрымлівае станоўчыя эмоцыі, а лес — горы смецця. Пры гэтым чысцім мы лесу некалькі дзён вясной і восенню, а смецяць там увесь астатні час, аж да першага снегу, піша Гродзенскі Зялёны партал.

Некалькі месяцаў таму да лесапарку Румлёва далучылі новы ўчастак, які нібы пярэсмык паміж Нёманам і былой вёскай Солы злучае лесапарк з пагаранскім лесам і цягнецца да старога чыгуначнага мосту. Мы прайшліся па новай тэрыторыі, якая цалкам упісалася ў гарадскую рысу.

Новы ўчастак зрабіў парк нашмат даўжэйшым і прыгажэйшым. Калі ідзеш па ім, захоплівае дух ад велічных дрэў і буяння зеляніны. Адна бяда: на стромкіх маляўнічых схілах суседнічаюць стогадовыя дубы, грабы, клёны і… кучы смецця.

Смецце валяецца ўсюды — на берагах, пад нагамі, у вадзе. Па ім можна меркаваць аб гастранамічных і піцейных перавагах гродзенцаў: недапалкі і ўпакоўкі цыгарэт, бутэлькі ад самага рознага алкаголю і ўпакоўкі ад закускі.

У пакінутых вогнішчах — пластыкавыя бутэлькі, кубачкі і талеркі.

Чым бліжэй да старога чыгуначнага мосту — тым брудней. Сярод зялёнага расліннага дывана чарнеюць выпаленыя пралысіны чужародных адходаў цывілізацыі, з-пад якіх не можа прарасці нічога жывога.

У некаторых месцах мы знайшлі пакеты з сабранымі бутэлькамі і іншым смеццем. Хто іх збіраў і чаму пакінуў на беразе — незразумела. Але лепш хоць бы так, чым усё гэта валялася б пад нагамі.

Цяпер, калі гэтая тэрыторыя ўключана ў паркавую зону, яе павінны ахоўваць. Але без дапамогі валанцёраў тут відавочна не абысціся. І мімаволі ўзнікае пытанне: няўжо камусьці падабаецца адпачываць у лесе, які нагадвае звалку, у асяроддзі смецця пад кожным кустом?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025