Вакаліст гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзентуе на TuzinFM свой сольны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі», запісаны на словы сляпога паэта са Скідзеля Алеся Чобата.
Па песнях з гэтага альбому сапраўды можна вывучаць гісторыю краіны: заснаванне гарадоў, часы ВКЛ, Паўночная вайна, паўстанне Каліноўскага, Панятоўскі, Міцкевіч, Багдановіч, Тарашкевіч… Падзеі, асобы ды іх (пера) асэнсаванне — усё гэта ёсць у «Кароткай гісторыі Беларусі». Менавіта пад такой назвай у 2014 годзе пабачыў свет зборнік Алеся Чобата, які натхніў гродзенскага музыку Алеся Дзянісава на запіс альбому паводле гэтых вершаў.
«Мы знаёмыя ўжо даўно з Алесем Фёдаравічам і мяне вельмі кранаюць ягоныя вершы. Я лічу, што гэта геніяльны паэт, які выдатна адчувае як мінулае, так і будучыню», — зазначае музыка. Яшчэ на этапе выбару вершаў Алесь сутыкнуўся з меркаваннем аднаго знаёмага музыкі, які сказаў, што з вершаў Чобата немагчыма зрабіць песні, надта яны ўжо немузычныя. Але Дзянісаў сваёй працаю абвергае гэтую тэзу.
Спачатку меркавалася запісаць «Кароткую гісторыю» разам з гуртом «Людзі на балоце», але гурт у гэты пэрыяд практычна прыпыніў сваю дзейнасць, таму Алесь вырашыў запісаць песні самастойна. Ён працаваў над альбомам цягам двух гадоў. На адну першых запісаных песен «Турма» акурат тады быў зняты кліп. А сёлета асобным сінглам прэзентаваў спеў «Калі над лугам бусел праляцеў». Ён прысутнічае на дыску ў двух варыянтах — пад адну гітару, як і ўсе астатнія песні і ў версіі, запісанай разам з гуртом Race Of Dreamers. Яшчэ дзве песні «Эпілог» і «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі» былі зробленыя разам з гуртом Dzieciuki для альбому «Рэха». Цяпер гэтыя творы можна паслухаць і ў акустычным варыянце. Усяго было запісана 25 песен, адна з іх з іншага зборніка Алеся Чобата, таму яна не ўвайшла ў гэты альбом, затое будзе выкарыстаная ў будучым альбоме «Дзецюкоў».
Прэзентацыя альбома «Кароткая гісторыя Беларусі» пройдзе ў верасні ў Гродне, Віцебску, Мінску. Алесь Дзянісаў збіраецца і надалей займацца сольным праектам. Наступная мэта — ажыццяўленне даўняй мары: альбом на вершы Уладзімера Караткевіча.
soundcloud.com/tuzinhitou/sets/premera-ales-dzyansa-karotkaya-gstoryya-belarus-2017
СПАМПАВАЦЬ АЛЬБОМ АДНЫМ ФАЙЛАМ З TUZINFM (.ZIP)
У стварэнні альбома «Кароткая гісторыя Беларусі» прымалі ўдзел:
Алесь Дзянісаў - акустычная гітара ды вакал (1−25)
Дар'я Багаслова — флейта, сапелка, клавішы, варган, бэк-вакал (усё — 25)
Зміцер «Трэш» Брытанаў — бубны, бас, варган, бэк-вакал (усё — 25)
Алесь Чобат — вершы
Алесь Дзянісаў - музыка (1−24), 25 — Алесь Дзянісаў/Race Of Dreamers
Запіс зроблены на хатняй студыі Race Of Dreamers (Гародня), люты 2017 году.
Вокладка — Яўген Бузоўскі
Падзякі:
Дануце Янаўне Бічэль, Юрыю Седзянеўскаму, Валерку Руселіку, Зьмітру «Трэшу» Брытанаву, Дашы Багасловай, Аляксею Кайрысу, Віталю Лявонаву, Юрыю «Смуру» Дубовіку, Васілю Валошчыку, Андрэю «Кактусу» Лабадзіну.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…