Пасля масавай спілоўкі дрэў уздоўж Iндурскай шашы жыхары Паўднёвага пачалі збіраць подпісы і рыхтуюць калектыўны зварот у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна. Яны будуць патрабаваць справаздачы аб праведзенай рабоце гарадскіх службаў, а таксама пералік дакументаў, якія дазваляючых высечку насаджэнняў.
Зборам подпісаў у Паўднёвым займаецца жыхарка вуліцы Цэнтральнай Анастасія Мучко. За адну гадзіну жанчыне ўдалося сабраць больш за 40 подпісаў.
«Дарога нам неабходная, але не за кошт дрэў. Мы збіралі подпісы, каб запрасіць гарадскія службы на дыялог і не весці перапiску, якая займае шмат часу. Жыхары Паўднёвага заклапочаныя масавай высечкай і мы гэта пакінуць без увагі не можам. Хацелася б даведацца на якіх падставах гэта адбываецца. Нас, жыхароў, ніхто не інфармаваў з гэтай нагоды. Таксама хацелася б даведацца, ці гатовыя службы высадзіць у нас новыя дрэвы, бо для жыхароў гэта вельмі важна».
1. Па якіх прычынах высеклі зялёныя насаджэнні і ёсць дакумент, які пацвярджае прычыны?
2. Кім, калі і ці быў выдадзены дазвол на працы?
3. Хто непасрэдна займаўся высечкай?
4. Ці апавяшчалі загадзя мясцовых жыхароў аб высечцы?
5. Ці ёсць дакумент, на якім пазначаны зялёныя насаджэнні, якiя падлягаюць выдаленню?
6. Дзе канкрэтна будуць рабіцца кампенсацыйныя пасадкі?
Таксама яны просяць правесці інструктаж супрацоўнікаў, каб тыя належным чынам забеспячалі тэрыторыю — агароджвалі яе стужкай.
Паводле інфармацыі гродзенскiх эколагаў, прадстаўнікі гарадскіх службаў пойдуць на дыялог з жыхарамі Паўднёвага і распавядуць аб высечцы дрэў. Магчыма, гэта адбудзецца на працягу некалькіх бліжэйшых дзён.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…