У якіх школах і садках у Гродне вучацца па-беларуску: спіс патрэбных кантактаў

Сёлета адзначаецца 500-годдзе Усходнееўрапейскага друкавання Бібліі Францішкам Скарынам на старабеларускай «рускай» мове, які сваім выданнем зацвердзіў права беларускай мовы на самастойнае развіццё і прастымуляваў узнікненне рускага «маскоўскага» і ўкраінскага кнігадрукавання. Ён раней за ўсіх нашых суседзяў надрукаваў Біблію на зразумелай для народаў ВКЛ мове.

У год гэтага слаўнага юбілею запрашаем гродзенцаў пісаць заявы ў першыя беларускія класы!

У красавіку 1916 года ўпершыню афіцыйна ў Гродне была адчынена беларуская пачатковая школа. З 1991 да 1995 года ў Гродне было да 80% беларускіх школ.

2010 год стаў пачаткам новага этапа паступовага вяртання гродзенцаў да беларускай мовы ў навучальных установах. Каля 50 дзяцей з адукаваных сем’яў вучaцца сёння па-беларуску. Мова становіцца ўсё больш папулярнай і запатрабаванай у адукаванай часткі грамадства.

Беларуская дыктоўка ў Гродне ў 2016 годзе. Фота: Ірына Новік
Шаноўныя бацькі, з 2 чэрвеня і да канца жніўня Вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. У Мінску і дзясятках раёнаў краіны ўжо тысячы першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску!

Якія школы ў Гродне найбольш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?

Найбольш запатрабаванымі на сёння з’яўляюцца СШ № 32 (Ленінскі раён), СШ № 34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы прафесійны вопыт арганізацыі беларускага навучання.

Бацькі з беларускіх класаў школ № 32 і № 34 запрашаюць да іх далучацца! Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

У гімназіях № 7 і № 10, дзе асобнага беларускага класа няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.

СШ № 32

(вул. Ліможа, 11)

Тэлефон сакратара школы: 78−56−01

Завуч пачатковай школы: 78−56−10 (Багдановіч Валянціна Іванаўна)

E-mail: Sh32@mail.grodno.by

Ленінскі аддзел адукацыі: 72−10−65

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70−62−89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)

СШ№ 34

(вул. Індурская шаша, 14)

Тэлефон сакратара школы: 56−73−13

Завуч пачатковай школы: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54−07−33.

Е-маіl: Sh34oktroo@mail.grodno.by

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52−05−66

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама: 72−04−02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама: 72−05−58 (Семанчык Андрэй Антонавіч)

Дзіцячыя садкі, дзе вучацца па-беларуску

Ленінскі раён д/с № 45 (каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл. 43−72−28)

Кастрычніцкі раён д/с № 65 (адкрываецца ў гэтым годзе, вул. Рэпіна, 7, тэл. +375 (33) 381−72−78,МТС, Аксана)

Тэл. раённага аддзела адукацыі дашкольнага выхавання: Бараноўская СвятланаУладзіміраўна, 52−05−65

Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10−15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову — Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.

Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!

Самае галоўнае — пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.

Тэлефоны Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ: velcom 943−58−09, МТС 342−16−17 (Крой Аляксандр), МТС 285−93−07 (Буднік Іван)

[irp posts="17 634″ name="У школах пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў: дзе сёлета будуць беларускія класы?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024