Школа №36 з польскай мовай навучання ў Гродне
Улады Гродна не дазволілі Саюзу палякаў (непрызнанаму ўладамі Беларусі) правесці акцыю ў абарону польскіх школ, піша onet.pl, са спасылкай на словы Анжалікі Борыс, старшыні Саюза. Пікет меў адбыцца 2 чэрвеня ў Каложскім парку.
— Адмову мы атрымалі ў пятніцу [26 чэрвеня — рэд.], — сказала Борыс. Яна патлумачыла, што арганізатары планавалі правесці акцыю з удзелам максімум 1000 чалавек у Каложскім парку, які знаходзіцца у аддаленні ад самога цэнтра горада. Акцыя мела быць скіраваная супраць абмежавання прыёму дзяцей у польскія школы і супраць магчымых змен у Кодэксе аб адукацыі.
Сёлета сярод больш чым 60 дзяцей, якіх бацькі хочуць аддаць у польскую школу № 36 у Гродне, патрапіць у яе змогуць толькі 48. Будуць створаныя толькі два першыя класы — такую інфармацыю перадала дырэктарка школы.
Афіцыйная прычына зменшанага набору — неадпаведнасць колькасці месцаў і санітарных умоваў стандартам. Маўляў, школа і так ужо запоўненая на максімум. Саюз палякаў і бацькі будучых першакласнікаў лічаць, што школа магла б, як і іншыя дзяржаўныя школы, працаваць у дзве змены.
Як піша на фэйсбуку журналіст і дзеяч Саюза палякаў Анджэй Пачобут, гродзенская польская школа — адзіная ў горадзе, якая працуе толькі ў адну змену, хаця раней паспяхова працавала ў дзве. Да таго ж, рускамоўныя школы прымаюць часам і ў некалькі разоў больш вучняў у першыя класы, быццам бы іх не тычацца санітарныя ўмовы. Пачобут заўважае, што гэтая сітуацыя працягваецца з моманту, калі пачалося пацяпленне ў адносінах паміж афіцыйнымі Мінскам і Варшавай. У 2015 годзе была ліквідаваная адзіная польскамоўная група ў дзіцячым садку, тады ж пачаліся абмежаванні на прыём у школу першакласнікаў. Пачобут дадае, што дзеянні ўладаў [забарона легальнага пікету] прымушаюць Саюз палякаў арганізоўваюць несанкцыянаваныя акцыі, бо арганізацыя не можа пагадзіцца з дыскрымінацыяй польскіх дзяцей
[irp posts="21 750″ name="Саюз палякаў выслаў Лукашэнку амаль 6000 подпісаў у падтрымку польскіх школ у Гродне і Ваўкавыску"]
Таксама Саюз палякаў супраць планаваных змен у Кодэксе аб адукацыі. Яны прадугледжваюць перавод выкладання часткі школьных прадметаў і экзаменаў на іх выключна на дзяржаўныя мовы. Гэта яшчэ больш зменшыла б колькасць польскай мовы ў школах, якія ў 90-х гадах былі пабудаваныя за грошы Польшчы і ахвяраванні палякаў з усяго свету. У школах у Гродне і Ваўкавыску сёння вучыцца каля 870 дзяцей.
[irp posts="18 402″ name="У Гродне бацькі змагаюцца супраць русіфікацыі польскай школы. Дыялог пра мову выкладання ідзе на трэці круг"]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…