Здароўе і спорт

Брэсцкае «Дынама» ў Гродне стала ўладальнікам Кубка Беларусі

Салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» ў нядзелю 28 мая на гродзенскім ЦСК «Нёман» змагаліся за Кубак Беларусі. Асноўны і дадатковы час матчу скончыўся пры ліку 1:1. Толькі ў серыі пенальці паўднёўцы змаглі абыграць «Шахцёр» і стаць уладальнікамі Кубка.

Гродна падарыў сапраўднае свята фіналістам Кубка Беларусі. Для заўзятараў з Салігорска і Брэста ў гэты дзень тут было ўсё: пачынаючы ад добрага надвор’я ды канцэрта NaviBand і сканчаючы сапраўднай футбольнай атмасферай.

Галоўная падзея дня — футбольны матч — выдаўся цікавым. Гродзенскі стадыён даўно не бачыў такой колькасці гледачоў - квіткі былі выкупленыя ўсе. Умяшчальнасць стадыёна — больш за 8 тысяч чалавек.

Першы тайм прайшоў без забітых мячоў. Галы каманды забівалі толькі ў другой палове матчу. Спачатку Лiсаковiч на 69-й хвіліне патрапіў у вароты берасцейцаў. «Дынама» змагло адыграцца праз 13 хвілін, аўтарам важнага для паўднёўцаў мяча стаў гродзенец Аляксей Лягчылiн.

У дадатковы час супернікі мацнейшага не выявілі. А вось у cерыi пенальці поспех апынуўся на баку Брэста. Пераможца вызначыўся толькі пасля таго, як каманды выканалі па 10 удараў. Гулец «Шахцёра» Аляксей Янушкевіч не здолеў забіць важны мяч, які адбіў галкіпер берасцейцаў Жэрэмі Малерб.

Такім чынам, брэсцкае «Дынама» другі раз у сваёй гісторыі заваявала Кубак Беларусі і ў кваліфікацыі ў Лізе Еўропы стартуе з 2-га раўнду.

«Дынама» (Брэст) — «Шахцёр» (Салігорск) — 1: 1 (0: 0, 1: 1, 0: 0) па пенальці - 10:9

Пасля фінальнага свістка на поле пачалі выбягаць заўзятары пераможцаў, некаторыя з іх так і не дабеглі да сваёй любімай каманды і былі жорстка затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, якая забяспечвала парадак падчас матчу. Пасля ўмяшальніцтва футбалістаў заўзятараў адпусцілі, акрамя аднаго хлопца, якога забралі ў кайданках.

Падзяліцца
Меткі: спортфота

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025