Ужо заўтра, 27 мая, у дыска-бары «Афрыка» выступіць мінскі электронны гурт Intelligency, які гродзенцы могуць памятаць, між іншым, з фестывалю Mirum. Але музыкі выступалі ўжо раней і ў Гродне. Узгадай іх ранейшы прыезд і выйграй білеты на гэты канцэрт!
Intelligency аднойчы прыязджалі ў Гродна зімой са сваім дэбютным альбомам «Doloven». Памятаеш, калі? Узгадай дзень і месца канцэрта, вышлі адказ на гэтае пытанне на email info@hrodna.life і чакай вынікаў. Першыя 3 чалавекі, што дадуць правільныя адказы, атрымаюць білеты на 2 асобы на заўтрашні канцэрт!
А вось і падказка — фота знятае менавіта на тым канцэрце, пра які мы пытаемся. Бар, у якім ён праходзіў, пазнаць тут лёгка.
Беларускі электронны live праект Intelligency грае музыку, якую сам называе techno blues. Такая ж назва і ў апошняга альбома гурта.
У Гродне музыкі абяцаюць адыграць 1,5-гадзінную live-праграму. Не абыйдзецца без жывых імправізацый «right now», якія так любяць хлопцы.
Падтрымае гурт LIVE-саксафон ад Konsta Sedneff: ён выканае творы, кампазіцыі, імправізацыі ў стылях Funk, Hip-hop, R & B, Blues, Jazz, Smooth-jazz.
Таксама выступіць малады праект «Розетка», які абяцае здзівіць новымі тэндэнцыямі ў электроннай музыкі.
[irp]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…