Паніхіда на спачын душ паэта і яго бацькоў прайшла ў Гродне 25 мая. На магіле маці паэта на старых праваслаўных могiлках праводзіў малітву святар Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч у саслуженні дыякана Барыса Барадзінчыка.
На могілкі прыйшлi паэты Данута Бічэль і Алесь Чобат. Гэта былі адзіныя людзі, акрамя святароў і журналістаў, якія прыйшлі ўшанаваць памяць Багдановiчаў.
«Максім Багдановіч — адзін са славутых беларускіх паэтаў. Нам прыемна, што жыццё яго звязана было з Гродна, ён тут жыў і тут пахавана яго маці. Сёння гэта наш абавязак — прыйсці і памаліцца за паэта і яго бацькоў. Вядома, ёсць і іншыя спосабы ўшанаваць памяць, але мы, як хрысціяне, зрабілі гэта па-свойму», — сказаў святар Павел Каспяровіч.
Данута Бічэль і Алесь Чобат усклалі кветкі і памаліліся на магіле маці паэта Марыі Апанасаўны, а пасля пайшлі да магілы пісьменніцы Элізы Ажэшкі, дзе таксама ўсклалі кветкі.
«Мы прыйшлі ўшанаваць свайго выдатнага паэта, мы прыйшлі да яго мацi Марыі Апанасаўны, яна і наша маці, і ўсёй Беларусі, бо нарадзіла Максіма Багдановіча. У Гродне паэт рос, ён тут хадзіў і пакінуў тут сваю мацi. Варта адзначыць, што сёння не толькi 100 гадоў з дня смерці Максіма Багдановіча, але яшчэ свята Ушэсце Гасподне, я ўспрымаю гэта як вялікі знак ад Бога. Зараз галоўнае, каб у Беларусі не перарываўся ланцужок і нараджаліся новыя паэты, такія як Максім Багдановіч», — сказала пасля паніхіды Данута Бічэль.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…