Археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук працягвае весці нагляд у час прац па замене цеплатрасы ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта. У панядзелак, 22 мая, рабочыя пайшлі па новым следзе і натыкнуліся на парэшткі людзей. Работы часова былі спыненыя, каб археолаг вывучыў парэшткі.
«Калі на мінулым тыдні я знаходзіў толькі косткі жывёл, то ў пачатку гэтага сталі трапляцца і раскіданыя чалавечыя парэшткі, — распавядае Аляксандр Мядзведзеў. — Усе косці, у тым ліку тры чарапы, рабочыя акуратна сабралі і паклалі ў мяшок. У будучыні нашы спецыялісты, магчыма, іх вывучаць і перапахаваюць з усёй пашанай на каталіцкіх могілках. Што тычыцца іншых знаходак, то нічога сур’ёзнага ў зямлі не было выяўлена, толькі невялікі фрагмент старога падмурка драўлянай пабудовы».
«Гродзенскія калегі мне паказалі план 1733 года, дзе выразна відаць падзел тэрыторыі Фары і старога будынка, якi знаходзіцца побач. Там відаць, што зараз рабочыя ідуць менавіта па мяжы тэрыторый, дзе час ад часу ім трапляюцца парэшткі старых пахаванняў. Рабочым я выразна патлумачыў, што калі яны нешта будуць знаходзiць, ці то пахаваннi, ці яшчэ нешта каштоўнае для гісторыі горада, яны гэта павінны будуць акуратна збіраць для далейшага вывучэння або перапахавання».
Археалагічны нагляд каля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, паслужыў прыкладам для іншых арганізацый, якія праводзяць земляныя працы ў горадзе. Археолага Аляксандра Мядзведзева ўжо выклікалі Гродзенскія электрычныя сеткі на пракладку кабеля ў гістарычнай частцы горада.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…