Будынак былога піваварнага завода ў цэнтры Гродна загарэўся ў нядзелю 21 мая. Да месца ўзгарання прыбыло больш за дзясятак пажарных машын. Па словах відавочцаў, пажар пачаўся каля 16.00. Меркаваная версія здарэння — падпал.
[irp posts="22 784″ name="В Гродно горит пивзавод (+ новые фото с места пожара)"]
Адныя з сведак здарэння, хлапчукі, якiя трапiлicя карэспандэнту Hrodna.life, паведамiлi, што будынак піўзавода падпалілі невядомыя ў масках, якія пасля схаваліся.
Апошнім часам шмат пісалася і гаварылася пра тое, што закінуты піўзавод ніхто не ахоўвае. Туды безперешкодна траплялі падлеткі. У міліцыі кажуць, што кожны тыдзень на тэрыторыі завода затрымлівалі людзей.
Стары гродзенскі піўзавод быў зачынены каля дзесяці гадоў таму. У 2014 годзе яго набыла кампанія «ЭкаПрамЭнерга» з Мінскай вобласці, якая абяцала рэканструяваць завод пад гандлёва-забаўляльны комплекс, але так гэтага і не зрабіла.
У 2017 годзе спецыялісты інстытута «Гроднаграмадзянпраект» правялі абследаванне комплексу будынкаў і прыйшлі да высновы: ёсць пагроза разбурэння аб’екта.
У Гродзенскі эканамічны суд пракурор горада прадставіў іск аб канфіскацыі аб’екта і скасаванні дагавораў куплі-продажу.
Пасля Міністэрства культуры прапанавала стварыць на базе старога піўзавода культурна-этнічны цэнтр. Яшчэ адну ідэю выказаў гродзенец Арцём Бубен, выпускнік палітэхнічнага каледжа. Распрацаваны ім праект прадугледжвае рэканструкцыю ўсіх будынкаў пад музейна-турыстычны комплекс, у які ўвойдуць хостел, рэстаран і музей.
Цяпер самая каштоўная і старая частка піўзавода засталася без даху.
На 19:00 вядома, што гродзенскія ратавальнікі ліквідавалі пажар на былым піваварным заводзе. У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы будынка, выгарэлі памяшкання 3-га паверха. Пацярпелых няма. Усталяваннем абставінаў здарэння займаецца група спецыялістаў МНС, РАУС і следчага камітэта.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…