Здароўе і спорт

У Гродне праходзіць чэмпіянат краіны па аўтакросе

У Гродне 20 мая стартаваў другі этап чэмпіянату і першынства Беларусі па аўтакросе памяці Надзеі Бялько. У спаборніцтвах, якія праходзяць на трасе каля «Азота», прымае ўдзел каля 30 спартсменаў з розных гарадоў краіны.

Ужо некалькі гадоў гэтыя спаборніцтвы арганізоўвае абласная структура ДТСААФ. Траса мае даўжыню 1,2 кіламетра, яна ўпарадкавана згодна з правіламі бездарожных трас.

Спаборніцтвы праходзяць на працягу двух дзён. У першы дзень удзельнікі змагаліся ў розных дывізіёнах «Д-1», «нацыянальны — 2000», «Багі Д-3″ Спрынт» і «Д-2». У нядзелю, 21 мая, гледачоў будуць чакаць сур’ёзныя гонкі ў розных дывізіёнах ужо з 9.00.

Спаборніцтвы прысвечаны памяці Надзеі Бялько, якая загінула ў ДТЗ 31 мая 2013 года. Яна ехала ў Гродна на спаборніцтвы, у якіх была галоўным сакратаром. Яе аўтамабіль нечакана выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчнай машынай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025