У Гродне 20 мая стартаваў другі этап чэмпіянату і першынства Беларусі па аўтакросе памяці Надзеі Бялько. У спаборніцтвах, якія праходзяць на трасе каля «Азота», прымае ўдзел каля 30 спартсменаў з розных гарадоў краіны.
Ужо некалькі гадоў гэтыя спаборніцтвы арганізоўвае абласная структура ДТСААФ. Траса мае даўжыню 1,2 кіламетра, яна ўпарадкавана згодна з правіламі бездарожных трас.
Спаборніцтвы праходзяць на працягу двух дзён. У першы дзень удзельнікі змагаліся ў розных дывізіёнах «Д-1», «нацыянальны — 2000», «Багі Д-3″ Спрынт» і «Д-2». У нядзелю, 21 мая, гледачоў будуць чакаць сур’ёзныя гонкі ў розных дывізіёнах ужо з 9.00.
Спаборніцтвы прысвечаны памяці Надзеі Бялько, якая загінула ў ДТЗ 31 мая 2013 года. Яна ехала ў Гродна на спаборніцтвы, у якіх была галоўным сакратаром. Яе аўтамабіль нечакана выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчнай машынай.