Музей Васіля Быкава ў Гродне перажывае не лепшыя часы. Памяшканне, дзе знаходзяцца экспанаты, звычайна закрыта і адкрываецца вельмі рэдка. Наглядчык музея пенсіянер Аляксей Сідаровіч ужо некалькі гадоў чакае новага годнага памяшкання, а таксама маладой змены.
Музей знакамітага пісьменніка лічыцца прыватным і належыць ветэранскай арганізацыі. Ён займае пакойчык плошчай 15 квадратных метраў на вуліцы Савецкай. Гараджане тут бываюць рэдка. А паглядзець ёсць на што: вялікая калекцыя кніг Быкава, асабістыя рэчы пісьменніка, рэдкія здымкі і іншае.
«У музей практычна ніхто не прыходзіць. Бывае, прыязджаюць людзі з розных гарадоў Беларусі, а так «паломніцтваў» у нас няма, — распавядае наглядчык Аляксей Сідаровіч. — Абяцаюць спонсарскую дапамогу, але трэба пуд солі з’есці, каб яе дачакацца. Сядзім мы тут на грамадскiх пачатках.
Некалькі гадоў таму нам прапаноўвалі пераехаць у новае памяшканне, але дастойных месцаў не было. Напрыклад, навошта нам пераязджаць у музей Багдановіча, калі там ужо і так хапае экспанатаў іншых вядомых асоб? Наш музей павінен быць вялікі і асобны — Быкаў гэта заслужыў як праўдыст вайны.
Магчыма, у будучыні мы свой музей перадамо ў якую-небудзь школу, але пакуль гэтае пытанне яшчэ адкрыта. Наша праблема ў тым, што моладзь яшчэ не гатовая прыйсці нам на змену, а мы старыя ўжо не ў сілах усім займацца ў музеі".
Хоць музей даглядаюць, некаторых экспанатаў ужо няма: напрыклад, некаторых кнiг з аўтографамі Быкава. Аляксей Сідаровіч стараецца за ўсім сачыць, але з-за ўзросту з кожным месяцам гэтая справа яму даецца ўсё цяжэй.
У Гродзенскiм гарвыканкаме распавялі, што ў існаванні музея Васіля Быкава яны зацікаўлены і не раз прапаноўвалі ветэранам перадаць яго ў больш прасторныя памяшканні, дзе б за экспанатамі прыглядалі: дом-музей Максіма Багдановіча, універсітэт імя Янкі Купалы, гісторыка-археалагічны музей. Але ветэраны адмаўляліся і казалі, што самі будуць гэтым займацца. Зараз, калі стаіць пытанне пра будучыню музея, гарвыканкам зноў гатовы прапанаваць пляцоўку. Магчыма, гэта будзе гісторыка-археалагічны музей.Васіль Быкаў пражыў у Гродне больш за 20 гадоў і напісаў тут шмат вядомых твораў, якія чытаюць і шануюць ва ўсім свеце.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…