Праязджаючы побач з Румлёўскім паркам з боку пляцоўкі, дзе будуецца гандлёвы цэнтр «Трыніці», каля дубовага гаю можна ўбачыць невялікую аўтастаянку на фоне гор з зямлі і пяску. Абгароджаная пляцоўка знаходзіцца вельмі блізка ад паркавых дубоў, пры гэтым ніякага будаўнічага пашпарта аб’екта мы там не знайшлі. Што гэта за будоўля і ці не нашкодзіць яна дрэвам? З такім пытаннем Гродзенскі Зялёны партал звярнуўся да вядомага даследніка Румлёўскага парка Віталя Гуменнага.
«Шукалі месца пад паркоўку для наведвальнікаў лесапарку, таму што комплекс вялікі, людзі прыязджаюць сем’ямі, і часта замест таго,
каб прайсціся лішні дзясятак метраў, людзі заязджаюць на тэрыторыю парку. Гэта месца каля дубровы і царквы, можа, і зацісне дрэвы, але дубы там і так асуджаныя, таму што вакол ідзе гаспадарчая дзейнасць, ездзяць машыны, шмат людзей. Думаю, дрэвы там у выніку засохнуць, дуб не любіць пераціснутай глебы. А вось для дрэў праз дарогу небяспекі няма», — распавядае спецыяліст.
Паводле яго слоў, калісьці на гэтым месцы замест стаянкі прапаноўвалася зрабіць дубовую, ліпавую або акацыевую ўваходную алею, але на гэта горад не пайшоў. Праўда, мяркуючы па ўсім, і стаянка будзе часовай.
Паўгода таму, калі фарміраваўся новы пашпарт Румлёва з уключэннем новых межаў, упарадкавацелі агаворвалі, што гэтай стаянкі не будзе, але тэрыторыя ўсё роўна будзе забудавана.
Каб растлумачыць гэтае пытанне, мы патэлефанавалі ў гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Як аказалася, начальнік інспекцыі нібыта не ў курсе, што гэта за пляцоўка, ці будзе яна захоўвацца ў будучыні і ці будзе ў тым месцы будавацца нешта іншае. Сказаў толькі, што для дубоў няма ніякай небяспекі.
Нам здалося дзіўным, што інспекцыя нічога не ведае аб будаўнічай пляцоўцы ў некалькіх метрах ад каштоўнага дубовага гаю.
Парк «Румлёва» — помнік садова-паркавага мастацтва пейзажнага тыпу. Тут растуць старыя клёны, дубы, вязы, таполі і розныя хмызнякі. Парк прыцягвае ўвагу сваёй натуральнай ландшафтнай разнастайнасцю ў спалучэнні з рэшткамі старадаўніх алей.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…