У заключным трэцім матчы фіналу, які праходзіў у Мінску 17 мая, баскетбалісты «Гродна-93» саступілі суперніку з лікам 86:44. Трэцяя перамога мінчан у серыі дазволіла ім стаць у чарговы раз чэмпіёнамі Беларусі.
Мінчане спачатку двойчы абыгралі гродзенскую дружыну на яе пляцоўцы: 12 мая — (68−107) і 13 мая (85−101), а ў трэцім паядынку ў сябе дома ўзялі верх над гродзенцамі з лікам 86:64 (21−19, 20−7, 20−19, 25−19). Для «Цмокаў» гэта восьмы запар і дзявяты ў гісторыі чэмпіёнскі тытул. У актыве «Гродна-93» восем чэмпіёнскіх тытулаў.
Пасля паразы гродзенцаў у трэцім фінальным матчы на сайце каманды з’явіўся такі запіс:
«Рэальна ацэньваючы склад і сілы каманды „Гродна-93“, выйгрыш у „Цмокаў“ зрабіў бы сапраўдны фурор. Калі б „Цмокi-Мiнск“ удзельнічалі ў чэмпіянаце з пачатковай стадыі, як і ўсе каманды, гэта быў бы добры вопыт для гродзенскіх баскетбалістаў. Бо здаровай канкурэнцыі па ходу „рэгуляркі“ практычна не было, балазе відовішчнымі выдаліся гульні паўфінальнай серыі супраць каманды „Барысфен“. І гэта не магло не радаваць, бо такія гульні даюць цалкам перабудавацца і перагледзець тактыку гульні. Спадзяемся, што наступны сезон будзе больш маляўнічы як камандамі, так і гульнямі. А пакуль, каманда „Гродна-93“ — срэбраны прызёр XXV Чэмпіянату РБ па баскетболе».
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…