У нямецкім Кёльне ў сераду 17 мая адбылося лёсаванне хакейнай Лігі чэмпіёнаў сезону 2017/18 года. Прадстаўнік Беларусі - гродзенскі «Нёман», які заваяваў пуцёўку ў ЛЧ дзякуючы перамозе ў Кубку Прэзідэнта, даведаўся, хто будзе яго супернікамі ў групавой стадыі.
У еўракубку гродзенскі «Нёман» сустрэнецца з аўстрыйскай «Венай», швейцарскім «Цугам» і фінскай «Ювяскюля».
«Вена» ў гэтым годзе выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстрыі, «Цуг» стаў срэбным прызёрам швейцарскай лігі, «Ювяскюля» стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Фінляндыі.
У групавым этапе, які пройдзе з 24 жніўня па 11 кастрычніка, прымуць удзел 32 каманды, якія былі разбітыя на восем груп. З кожнай групы ў плэй-оф выйдуць па два ўдзельнікі. Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 6 лютага 2018 года.
Расклад матчаў у Лізе чэмпіёнаў яшчэ невядомы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…