Трэнінг "Падказкі-метафары" ад Юліі Багатырэвіч
13 траўня ў Гродне прайшлі чарговыя, чацвёртыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. Жыхары горада мелі магчымасць паўдзельнічаць у 13-ці майстар-класах на самыя розныя тэмы.
Адбыліся і заняткі па танга і ёзе, псіхалогіі і цыгуну. Удзельнікі даведаліся, як пачаць пісаць, калі хочаш стаць пісьменнікам, а таксама як напісаць добры прэс-рэліз, паслухалі парады для таго, хто хоча стаць трэнерам і даведаліся, хто такія доўлы і як аптымізаваць працу свайго камп’ютара.
Гарадзенскія Майстэрні Ведаў - гэта адкрытая пляцоўка, накіраваная на абмен ведамі і кампетэнцыямі, якія спрыяюць самарэалізацыі чалавека, распрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэй.
Праграма Гарадзенскія Майстэрні Ведаў пачала сваю дзейнасць восенню 2016 г. Тады ў Гродне адбыліся тры Майстэрні — у верасні, кастрычніку і лістападзе.
Глядзіце на нашай інфаграфіцы, як змяняліся Гарадзенскія Майстэрні Ведаў у лічбах ад першай да чацвёртай.
Арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў з’яўляецца «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый». Правядзенне чарговых Майстэрняў плануецца восенню.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…