АDNАK! абвяшчае аб пераносе тэрмінаў правядзення Фестывалю

У гэтым годзе Фестываль АDNАK! займеў шмат істотных зменаў, выкліканых уключэннем у рэйтынг крэатыўнасці беларускіх рэкламных агенцтваў АКМА і АРА. І каб адпавядаць яшчэ вышэй паднятай планцы, Аргкамітэт вырашыў парушыць шматгадовую традыцыю абвяшчэння Фестывалю ўвесну і перанесці тэрміны правядзення Фестывалю ADNAK!

Больш дакладныя даты правядзення Фестывалю будуць вызначаныя ў ліпені гэтага года.

«Уключэнне аж у два рэйтынгі крэатыўнасці, чаго мы чакалі даўно, матывуе нас рыхтаваць Фестываль іначай, чым у папярэднія гады. А гэта запатрабавала дадатковага часу і высілкаў. І таму, узважыўшы ўсе арганізацыйныя акалічнасці, мы вырашылі, што лепш парушыць шматгадовую традыцыю абвяшчэння Фестывалю ўвесну, чым зрабіць яго не так, як нам бачыцца ў гэтым годзе», — адзначыла сустаршыня Аргкамітэта Фестывалю, каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніна Шыдлоўская.

Наступны Фестываль АDNАK! пройдзе ў абноўленым фармаце.

Асноўнае — усе намінацыі Фестывалю будуць падзяляцца на 2 асобныя блокі:

  1. Камерцыйны блок — камерцыйная рэклама тавараў і паслуг,
    іміджавая рэклама кампаній. Удзел у намінацыях гэтага блоку будзе платным.
  2. Некамерцыйны блок — сацыяльная рэклама, грамадсказначныя і беларусаарыентаваныя праекты. Удзел у намінацыях гэтага блоку будзе па-ранейшаму бясплатным.

Таксама будзе працаваць менш складаў журы:

  • Крэатыўнае журы
  • Журы дызайну
  • Digital-журы
  • Журы сацыяльнай рэкламы, грамадсказначных і беларусаарыентаваных праектаў

Такія новаўвядзенні абумоўленыя прафесійным ростам Фестывалю, які за гады свайго існавання ператварыўся з месца акумулявання спецыялістаў рэкламнага рынку, неабыякавых да беларускай мовы і культуры, у сапраўдную творчую лабараторыю са сваімі правіламі і ўзроўнем.

Пра іншыя навінкі Фестывалю будзе паведамлена дадаткова.

Фестываль аDNаK — гэта:

— выяўленне і актывізацыя беларускага крэатыўнага коду, вылучэнне адметных рысаў беларускамоўнай рэкламы;

— фіксацыя працэсаў эвалюцыі беларускага рэкламнага рынку;

— папулярызацыя, своеасаблівая «прышчэпка беларускасці» для рэкламістаў, кліентаў і спажыўцоў.

Да ведама:

Ад самага першага Фестывалю, які прайшоў у 2010 годзе, арганізатары прапаноўвалі ўдзельнікам ідэі, дзякуючы якім прадстаўнікі грамадскасці і прафесійнай супольнасці маглі па-новаму зірнуць на актуальныя пытанні ў сферы камунікацыі і рэкламы. Кожны з Фестываляў меў сваю ўнікальную канцэпцыю, вакол якой і разгортваліся ўсе падзеі.

Прыкладам, у 2014 годзе асноўная думка, якую даносіў Фестываль, была наступнай: «Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!». Арганізатары матывавалі беларускіх рэкламістаў працаваць у адпаведнасці з сусветным трэндам Glocal (спалучэнне глабальнага і лакальнага), калі цікавыя ідэі і рашэнні лакальнага ўзроўню могуць стаць запатрабаваныя і ў глабальным маштабе. У 2015 годзе фестываль прайшоў пад слоганам «Годны шлях рэкламіста», а ўдзельнікам прапаноўвалася праз сваю творчасць і крэатыўны падыход «дапамагчы беларускамоўнай рэкламе прайсці шлях ад нерашучай коскі да значнага і ўпэўненага клічніка!». Мінулагодні Фестываль праходзіў пад слоганам «аDNаK — Код тваёй крэатыўнасці!» і даводзіў, што сапраўдныя шэдэўры можна ствараць толькі на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, закладзеных у нашых генах, якія і прапаноўвалася адшукаць.

Восьмы фестываль замацоўвае папярэднія пасылы, падкрэсліваючы, што дзякуючы агульным каштоўнасцям (традыцыям, мове, генам) усе мы — аднакарэнныя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025