Здароўе і спорт

«Нёман» здабыў адно ачко ў выязным матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ»

Гродзенскі «Нёман» у 8-м туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Жодзіне 15 мая, згуляў унічыю з мясцовым «Тарпеда-БелАЗ» 1:1. Нічыя на выездзе дазволіла камандзе Ігара Кавалевіча замацавацца на шостым месцы ў турнірнай табліцы.

Гаспадары першымі адкрылі лік на 30-й хвіліне матчу. Скарыстаўшыся пасам партнёра экс-гулец «Нёмана» Дзмітрый Рэкіш з-за межаў штрафной дакладным ударам патрапіў у вароты Журава.

Адыграцца гродзенцы здолелі на 66-й хвіліне. Пасля дакладнай перадачы Уладзіслава Клімовіча ўдала сыграў капітан гродзенцаў Павел Савіцкі.

Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) — Нёман (Гродна) — 1:1

Пасля матчу галоўны трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч застаўся задаволены вынікам, які паказала яго каманда.

«Зыход паядынку заканамерны. У нас не атрымаўся першы тайм, не хапала апошняга пасу. У цэлым не атрымалася гульня ў атацы. У другім тайме рысунак гульні змяніўся. Змаглі зраўняць лік. Я задаволены гульнёй сваёй каманды. Нам супрацьстаяў моцны супернік, які прапаведуе агрэсіўны футбол».

Турнірная табліца пасля 8-га тура выглядае наступным чынам:

А наступную гульню ў чэмпіянаце «Нёман» правядзе ўжо ў Гродне 21 мая, дзе на родным стадыёне будзе прымаць ФК «Крумкачы».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025