unsplash.com
У Гродне плануюць усталяваць кола агляду, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.
Участак для ўстаноўкі атракцыёна вылучаны ў Каложскім парку. Ёсць і інвестар, які праяўляе зацікаўленасць у рэалізацыі праекта.
Свайго кола агляду ў Гродне няма ўжо каля трох дзясяткаў гадоў, раней атракцыён размяшчаўся менавіта ў Каложскім парку.
«У горадзе вызначана 20 участкаў для размяшчэння аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлю, грамадскага прызначэння. Чатыры з іх з пачатку года ўжо былі рэалізаваны на аўкцыёне. У прыватнасці, у спальным раёне Альшанка з’явяцца два новых гандлёвых аб’екта, на вуліцы Замкавай будзе ўзведзена адміністрацыйна-гандлёвы будынак», — распавёў Андрэй Болтрык.
[irp posts="14 330″ name="Новы офісны будынак на Замкавай: чарговы цвік у труну гістарычнага цэнтра?"]
У бліжэйшы час на таргі будзе выстаўлены ўчастак па праспекце Касманаўтаў насупраць аўтавакзала, цікавасць да яго праяўляюць прадстаўнікі вядомых сетак хуткага харчавання. Вось канцэпт магчымага будынка:
www.youtube.com/watch?v=2Yg9FDcqV6g
Яшчэ адзін аб’ект грамадскага харчавання будзе пабудаваны ў раёне лесапарку Пышкі. Для патэнцыйных інвестараў выдзелены і ўчастак пад гандлёвы комплекс у спальным раёне Альшанка.
Таксама ў Гродне працягваецца будаўніцтва буйнога гіпермаркета «Трыніці» па праспекце Янкі Купалы. Інвестпраект прадугледжвае стварэнне больш як 2,5 тыс. працоўных месцаў.
[irp posts="7007″ name="Польскі банк выдаў крэдыт на 55 млн еўра на будаўніцтва цэнтра Trinity ў Гродне"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…