Адсутнасць археалагічнага нагляду пры працах ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, дае аб сабе знаць. На працягу некалькіх дзён рабочым трапляюцца чалавечыя косткі, чэрапы і нават труны. Нягледзячы на гэта, работы працягваюцца.
Сведкі паведамляюць, што косткі закопваюць побач з трубамi або вывозяць у невядомым кірунку разам з грунтам.
[irp posts="20 308″ name="Будаўнічая тэхніка падбіраецца ўсё бліжэй да старых пахаванняў ля Фары Вітаўта"]
Згодна з праектам рабочыя ідуць па старым маршруце, дзе знаходзяцца савецкія трубы. Малаверагодна, што там можна на нешта натрапіць. Але сыходзячы трохі ў бок, адкрываецца зусім некранутая зямля — тэрыторыя ў скверы, дзе калісьці быў самы вялікі ў Гродне храм Фара Вітаўта, а вакол яго да канца 18 стагоддзя — могілкi. Перасталі хаваць там толькі пасля ўказа Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1792 годзе. Менавіта тады было вырашана хаваць людзей за горадам на новых камунальных могілках — сённяшніх старых могілках на Антонава.