На скрыжаванні Кабяка і Індурскай шашы ў Гродне 10 мая адбыўся чацвёрты следчы эксперымент па справе леташняга ДТЗ, у якім загінуў скутарыст. Бацька загінулага хоча дамагчыся справядлівасці і працягвае шукаць сведак.
Раніцай 3 чэрвеня 2016 года сутыкнуліся аўтамабіль Mercedes-Benz і скутар. 22-гадовая дзяўчына за рулём аўтамабіля ехала з боку рынка «Паўднёвы», паварочвала налева і не саступіла дарогу скутарысту, які рухаўся ў прамым напрамку з кальца Славінскага-Перамогі. У выніку сутыкнення 32-гадовы мужчына памёр на месцы.
Нягледзячы на ажыўленасць гэтага ўчастка, сведкi ДТЗ адразу не аб’явіліся. Іх удалося знайсці толькі пасля таго, як бацькі загінулага хлопца выйшлі на вуліцу з плакатамі.
На чарговым следчым эксперыменце супрацоўнікі органаў спрабавалі ўзнавіць карціну смяротнага ДТЗ. Следчыя вывучалі магчымасць агляду з Mercedes-Benz з улікам размяшчэння на праезнай частцы іншых аўтамабіляў. Эксперымент заняў каля гадзіны.
Вядома, што ў момант ДТЗ на скрыжаванні спыніўся нейкі мужчына ў пінжаку. Ён казаў, што мае запіс аварыі, але спяшаўся і пакінуў камусьці свой нумар. Каму — невядома.
Дзяўчына з Mercedes-Benz, якая збіла скутарыста, таксама была на следчым эксперыменце i гатовая ўжо была пагутарыць з журналістамі, але ў апошні момант рабіць ёй гэта забараніў муж.
Вядома, што ў загінулага скутарыста Пятра засталася маладая жонка і чатырохгадовы сын.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…