Пасля паразы ў Гродне ад «Віцебска», «Нёман» рэабілітаваўся ў Магілёве ў нядзелю 7 мая, дзе забіў мясцоваму «Дняпру» тры безадказныя мячы. Пераканаўчая гульня ў шостым туры чэмпіянату краіны дазволіла камандзе Ігара Кавалевіча падняцца на шосты радок у турнірнай табліцы.
У Магілёве гродзенская каманда прадэманстравала баявы футбол з момантамі і добрай рэалізацыяй. Урок ад «Віцебска» пайшоў на карысць жоўта-зялёным.
Першы свой мяч гродзенцы забілі на 23-й хвіліне. Пасля добрага пасу Жукоўскага ў штрафную, мяч адскочыў да Лакціёнава, які і вывеў «Нёман» наперад.
Два іншыя мячы жоўта-зялёныя забілі ўжо ў самым канцы матчу. Спачатку Савіцкі на 90-й хвіліне парашутам закінуў мяч у вароты Даўгялы. А праз хвіліну Яроцкі скарыстаўся сваім шанцам у штрафной гасцей і давёў лiк да разгрому.
Пасля пераканаўчай перамогі ў Магілёве галоўны трэнер «Немна» Ігар Кавалевіч падзякаваў сваім гульцям за самааддачу.
«Я задаволены гульнёй, асабліва пасля матчу з „Віцебскам“. Трэба было паглядзець, як будзе выглядаць каманда пасля паразы. Абгулялі моцны арганізаваны „Днепр“. Усё, што я папрасіў гульцоў зрабіць — яны зрабілі. Асабліва ўлічваючы тое, што з-за траўмаў у цэнтры абароны гулялі два 19-гадовыя хлопцы. Удзячны ўсім тым, хто выйшаў на поле».
Пасля шасці тураў гродзенская каманда размясцілася на шостым месцы ў турнірнай табліцы і зараз мае ў сваім актыве 10 ачкоў. На першым жа месцы ідзе БАТЭ з 14 ачкамі.
Наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 11 траўня і будзе прымаць аўтсайдара чэмпіянату наваполацкі «Нафтан».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…