Першы ў Гродне «Дзень ільну», які праходзіў 6 мая ў цэнтры «Спадчына» наведалі Некалькі дзясяткаў гродзенцаў. На свяце выступалі музыкі, прайшоў тэатралізаваны пасеў ільну, майстры прадэманстравалі апрацоўку ільну і ткацтва льнянымі ніткамі. Кульмінацыяй стаў паказ ільнянога адзення.
«Па традыцыi ў нашых продкаў на пачатку мая праходзіў пасеў ільну — гэта быў звыклы занятак для беларусаў. З ільну беларусы шылі вопратку, бялізну, ручнікі i многае iншае, — распавядае метадыст цэнтра» Спадчына" Людміла Лебедзь. — Мы вырашылі адрадзіць традыцыю продкаў, тым больш наша тэрыторыя дазваляе вырошчваць гэты від культуры. Мы паспрабавалі і ў пачатку восені паглядзім, што атрымаецца".
Самым відовішчным на мерапрыемстве стаў паказ мод ва ўборах зробленых з ільну, які зладзілі навучэнцы Каледжа бытавога абслугоўвання.
У цэнтры «Спадчына» ёсць некалькі майстэрняў, дзе можна працаваць з ільном. Дзверы для гродзенцаў і гасцей горада там заўсёды адчыненыя.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…