Прадэманстраваўшы самую яркую паўфінальную серыю за апошнія тры сезоны, баскетбалісты «Гродна-93» ў чарговы раз выйшлі ў фінальную частку чэмпіянату Беларусі, дзе сустрэнуцца з добра знаёмымі мінскімі «Цмокамі».
Апошняя пятая гульня ў паўфінальнай серыі з магілёўскім «Барысфенам» (5 мая) была самай складанай, бо на кану быў выхад у фінал. Да вырашальнага матчу ў Магілёве лік у серыі быў 2:2.
З-за хвалявання гродзенцы прайгралі першую чверть суперніку. Але ўсе наступныя тры таймы каманда Андрэя Васiлеўкі выйграла. У выніку гродзенцы атрымалі важную перамогу і змаглі ў чарговы раз выйсці ў фінал чэмпіянату Беларусі.
Супернікам гродзенцаў у фінале сталі баскетбалісты мінскіх «Цмокаў», якія з лікам 3:0 у паўфінале абыгралі «Рубон».
Мінскія баскетбалiсты выйгравалі чэмпіянат Беларусі 8 разоў запар. У актыве гродзенскай каманды столькі ж чэмпіёнскіх тытулаў, вось толькі апошні з іх заваяваны ў далёкім 2004 годзе.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…