Горад

Фарны касцёл рыхтуюць да вялікай афарбоўкі: яе хопіць на наступныя 25 гадоў

Галоўны каталіцкі храм горада з пачатку мая пачалі рыхтаваць да вялікай афарбоўкі. Зараз рабочыя на вышыні чысцяць сцены касцёла і неўзабаве прыступяць да ліквідацыі расколін і афарбоўкі.

Апошні раз сцены Фарнага касцёла фарбавалі больш за 20 гадоў таму. Тады для гэтага спатрэбілася ставіць рыштаванні. Гэтым разам фарбаваць храм будуць прамысловыя альпіністы. Плануецца, што колер касцёла застанецца ранейшым. Цяперашні рамонт касцёла можа заняць некалькі месяцаў i яго хопіць на 25 гадоў.

Рабочыя кажуць, што ў 1990-х храм фарбавалі добрай нямецкай фарбай, якая і цяпер нядрэнна глядзіцца на сценах. Яны адзначаюць, што айчыннай фарбы хапіла б на 2−3 гады. Гэтым разам будуць прымяняць таксама спецыяльную замежную фарбу.

Каля ўваходу ў касцёл паставілі агароджу, каб раствор і фарба не капалі на людзей, якiя iдуць у храм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024