Ужо 13 траўня пройдуць чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. У гэты дзень пройдзе 13 заняткаў, на пяці разных пляцоўках, у трох блоках. Гэта значыць, што ў вас ёсць магчымасць наведаць ад аднаго да трох заняткаў. Ёга, танга, заняткі для трэнераў, будучых мам і пісьменнікаў, псіхалогія — усё гэта і іншае чакае вас ужо 13 траўня.
Ідэя Майстэрняў
Майстэрні - гэта праграма, якая накіравана на абмен ведамі і досведам. Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала сваю дзейнасць у сярэдзіне 2016 г.
У верасні, кастрычніку і лістападзе адбыліся тры Майстэрні, падчас якіх было праведзена 20 розных заняткаў на самыя розныя тэмы — экалогія, інфаграфіка, журналістыка, псіхалогія, адукацыя і іншыя.
Падчас Майстэрняў, у адзін дзень, на некалькіх пляцоўках горада паралельна праходзіць некалькі майстар-класаў, прызентацый, лекцый, трэнінгаў падаўжальнасцю да дзвюх гадзін, якія накіраваны на атрыманне новых ведаў і кампетэнцый, спрыяючыя самарэалізацыі чалавека, выпрацоўцы і прасоўванню грамадска-карысных ідэй.
Праграма Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў 13 траўня
І блок: 11.00−13.00
Вядучая: Кася Рэмбеза
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Вядучая: Юлія Багатырэвіч
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3
«Як спыніць перадачу праблем з пакалення ў пакаленне«
Вядучая: Эльвіра Хмяльніцкая
Дзе: вул. Ціміразева 10/1−31 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
«Прэс-рэліз і не толькі. Як грамадскім актывістам пасябраваць са СМІ»
Вядучая: Ірына Новік
Дзе: вул. Ціміразева 10/1−18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна)
ІІ блок: 13.30−15.30
Вядучыя: Андрэй Мішусцін і Людміла Тарасенка
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
«Адукацыйны калейдаскоп: што, дзе і навошта«
Вядучыя: Юлія Сымановіч і Таццяна Кавалёнак
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3
«Кар’ерны драйв 2: сэлфі падыходы«
Вядучыя: Ларыса Скварцова і Таццяна Гіжук
Где: ул. Ціміразева 10/1 — 31 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Вядучая: Ганна Кузняцова
Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»)
ІІІ блок: 16.00−18.00
«Доўла — новая з’ява для соцыума ці вельмі добра забытае старое«
Вядучая: Ганна Кузняцова
Дзе: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»)
«Аптымізацыя Персанальнага Камп’ютара (ПК)«
Вядучы: Андрэй Мішусцін
Дзе: ул. Ціміразева 10/1−18 (Рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых у Гродна)
«Як адшукаць у сабе пісьменніка і пачаць пісаць«
Вядучы: Артур Камароўскі
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3
«Майстэрня трэнерскіх „фішак“»
Вядучая: Ганка Барадзіна
Где: ул. Ціміразева 10/1−31 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
«Форум-Тэатр, Методыка «шведскага» гуртка, Драмапедагогіка, Дынаміка суполак«
Вядучая: Дар’я Нячай
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 («Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)
Увага: майстар-клас пройдзе з 17.00 до 19.00
Як прыняць удзел у Майстэрнях?
На ўсе майстар-класы абавязковы запіс на спасылцы або па тэл. + 375 33 634 10 41.
Уваход на ўсе заняткі бясплатны.