Гродзенец Анатоль Мышкевіч у аўторак 2 мая правёў адзіночны пікет каля будынка Гродзенскага аблвыканкама. Нагодай выйсці на вуліцу стала тое, што яго дзядулю не прынялі належным чынам у мясцовых бальніцах, вынiкi пераездаў паўплывалі на здароўе пенсіянера, у выніку ён памёр.
Анатоль Мышкевіч выйшаў да будынку аблвыканкама ў 13.00 з плакатам і яму ўдалося прастаяць там каля 25 хвілін. Пасля гродзенец быў затрыманы патрулём дэпартамента аховы. Але да гэтага ён паспеў распавесці прычыны, якія яго прымусілі выйсці ў цэнтр горада.
«Усё пачалося 22 красавіка, калі я выклікаў хуткую дапамогу свайму 88-гадоваму дзядулю. Ён быў хворы на анкалогію, былі сур’ёзныя праблемы з сэрцам. Прыехала медыкі і сказалі, што дзядулю трэба тэрмінова шпіталізаваць, — распавядае Анатоль. — У выніку хуткая павезла яго ў 4-ю бальніцу, але там да хворага доктар нават не падышоў, спасылаючыся на тое, што ў картцы ў пенсіянера мінская прапіска і згодна з указам № 344 ад 13 красавіка 2013 упраўленнем аховы здароўя па Гродзенскай вобласці, яго не возьмуць. Не ўзялі, нават нягледзячы на тое, што дзядуля жыў у Гродне апошнія 20 гадоў».
У выніку пасля доўгіх спрэчак было прынята рашэнне хворага пенсіянера перавезці ў абласную бальніцу. Але і там пачаліся праблемы са шпіталізацыяй.
«Спачатку і там на старога і хворага чалавека ніхто не звяртаў увагу. Гэта бесчалавечнае злачынства і я падаў зварот у аблвыканкам, каб знялі з пасады начальніка ўпраўлення аховы здароўя па Гродзенскай вобласці і каб далі распараджэнне ўсім бальніцам горада прымаць любога чалавека, нягледзячы на яго прапіску. Галоўнае аказаць своечасова медыцынскую дапамогу, а не так як паступілі з маім дзядулем. У выніку мы здолелі дамовіцца ў абласной бальніцы, але праз двое сутак дзядуля памёр». — дадаў Анатоль.
У 4-й гарадской бальніцы распавялі, што мінская прапіска гэта не супрацьпаказанне ў шпіталізацыі. Усё залежыць ад неабходнасці аказання экстранай дапамогі. Ёсць амбулаторныя журналы, дзе напісана каго паклалі і не паклалі па якой прычыне. З анкалогіяй з гарадской бальніцы адпраўляюць у абласную.
В последнее время большой популярностью пользуются методы и средства китайской медицины. На сайте http://asiastart.ruвы можете приобрести эффективные и безвредные препараты для поддержания собственного здоровья.
Статьи о китайской медицине, представленные тут же, помогут вам правильно сделать выбор и узнать больше о новых методах лечения.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…