Выставу «Колер Беларусі» Міхаіла Анемпадыстава пакажуць у Гродне

Што ёсць колер? Як выкарыстанне колераў фармуе і ўплывае на нашу ідэнтычнасць? Чаму мы, беларусы, упадабалі адныя і практычна не звяртаем увагі на іншыя колеры? Як выглядае палітра нашага беларускага асяроддзя? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Гэта ёсць пытанні, адказы на якія нам дае беларускі мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў. Яго выстава «Колер Беларусі» будзе экспанавацца ў Гродне ад 2 мая.


Гістарычныя аўторкі ў «Краме Ц»: Міхал Анемпадыстаў расказаў пра колеры Беларусі


«Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі», — кажа Міхал Анемпадыстаў пра тое, як узнікла ідэя выставы «Колер Беларусі».

У Гродне на выставе можна пабачыць аб’екты, якія з’яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу.


Горад вачыма дызайнера: Міхал Анемпадыстаў пра перавагі, недахопы і перспектывы Гродна


Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 2 мая, у аўторак, у супольнай выставачнай прасторы Цэнтра гарадскога жыцця і арт-галерэі «Крыга» (Гродна, вул. Савецкая, 3). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Выстава «Колер Беларусі» ладзіцца Лятучым універсітэтам і грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» у межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025