Бар Grizzly House на Вялікай Траецкай працуе ўжо больш за месяц. За гэты час ён стаў адным з улюбёных месцаў гродзенскіх аматараў матацыклаў, таксама тут пачалі збірацца прыхільнікі вэйп-культуры.
Бар адкрыўся пры падтрымцы міжнароднага байк-клуба Grizzly MCC INTERNATIONAL. Інтэр'ер установы падабраны пад стыль і назву бара. Матацыклетныя ланцугi, плакаты з дзяўчатамі, шлемы і мужчынская музыка — усё дзеля агульнай атмасферы.
Ствараць інтэр'ер дапамагалі прадстаўнікі клуба Grizzly, якія шмат падарожнічаюць. Хтосьці дошку на сцяну прывёз, хтосьцi карціну. Нядаўна ў бары з’явіўся акварыум з рыбкамі. У Grizzly House ёсць як алкагольныя напоі, так і безалкагольныя, кава, сокi, закускі.
Уладальнікі ўстановы плануюць, што ў іх будуць выступаць музычных калектывы, сольныя артысты і проста тыя, хто захоча выступіць у бары перад сваімі сябрамі.
«У Гродне не было нармальнага бара, дзе б маглі збірацца матацыклісты, вось і ўзнікла думка ў нашага клуба, што трэба нешта зрабіць. Навінкай матацыклісты задаволеныя, для іх у нас прадугледжаны зніжкі на каву. Але гэта не значыць, што да нас могуць прыходзіць толькі яны, мы чакаем усіх жадаючых. Для гэтага ёсць вэйпы і многае іншае», — распавёў адзін з уладальнікаў установы Дзмітрый.
[irp posts="4462″ name="У Гродне з’явіўся першы вэйп-бар — месца дзе можна парыцца""]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…