Веласіпедны сезон афіцыйна адкрыецца ў Гродне 7 мая. «ВелаГродна» запрашае да ўдзелу ў свяце ўсіх веласіпедыстаў горада.
Акрамя велапрабегу ў праграме будуць майстар-класы, музычная і конкурсная праграмы. Самыя маленькія гродзенскія раварысты прымуць удзел у Дзіцячым велазаезде. Дасведчаныя кіроўцы экалагічнага транспарту правераць свае сілы ў веласіпедным лабірынце і будуць змагацца ў велаболе.
Пасля фінішу адбудзецца конкурс на самы яркі і незвычайны вобраз, а таксама на самы незвычайны шлем. Арганізатары прапануюць удзельнікам святочна ўпрыгожыць ровар (кветкі, шарыкі, стужкі і г. д.), а таксама прыдумаць сабе строй. Карпаратыўныя ўдзельнікі і веласем'і таксама не застануцца без сувеніраў.
За паўгадзіны да старту веласіпедысты змогуць прайсці бясплатную дыягностыку і наладку ровараў.
Інфармацыя абнаўляецца на сайце velogrodno.by і oblsport.grodno.by
Група фестывалю ў ВК: vk.com/grodnorovarfest
Рух калоны будзе суправаджацца аўтамабілямі Дзяржаўтаінспекцыі і хуткай дапамогі.
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў «ВелоГродно» і іншыя гродзенскія арганізацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца музыканты, танцоры, экстрэмалы і іншыя творчыя ініцыятывы, а таксама прадстаўнікі веласіпеднага бізнесу.
Звязацца з арганізатарамі: +375 33 600 02 30 Юлія (ООВ «ВелоГродно»)
+375 152 72 07 84 Мацвей (Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама)
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…