Першы міжнародны матч у новым сезоне футбалісты «Варвараў» правядуць у Кіеве ў суботу 29 красавіка. Каманда Аляксея Серабракова будзе сустракацца з кіеўскім «Рэбэлз». Што чакаць ад гульні украінцаў, гродзенцы пакуль не ведаюць, будуць знаёміцца з супернікам па ходзе гульні.
У Кіеў з Гродна адправіцца цэлы аўтобус: 30 гульцоў і 15 заўзятараў. Выезд камандзе абыйдзецца 700 еўра.
Нягледзячы на маладосць украінскай каманды, у іх вельмі дасведчаны трэнерскі штаб і яны ўмацаваліся гульцамі з іншых каманд, так што лёгкай прагулкі ў «Варвараў» у Кіеве дакладна не будзе. Але гродзенцы настроены на перамогу ў матчы, бо плануюць замацаваць за сабой першы радок у дывізіёне.
«На выезд едзе добры склад, амаль палова пачаткоўцы, але ўсё ж гэта значна лепш, чым адпраўляцца на выязную гульню ў 12 чалавек, як гэта было ў мінулым годзе ў Калінінградзе. Бачная праца праведзеная ў міжсезонне. На жаль, паўнавартасна падрыхтавацца да суперніка не атрымалася, бо няма ніякіх відэаматэрыялаў з іх гульняў. Тактычны гэта ход або запісы гульняў ва Украіне не вядуць, я не ведаю. Будзем падстройвацца пад суперніка ўжо па ходзе гульні. Едзем адназначна за перамогай», — сказаў трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў.
Матч паміж супернікамі пройдзе ў суботу 29 красавіка ў 14.00.
[irp posts="18 687″ name=" Варвары" пачалі новы сезон з перамогі над мінскімі «Ласямі""]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…