25 красавіка, каля 3.30, аўтобус на гродзенскіх нумарах, які вёз 41 турыста з Прагі, з’ехаў у кювет на трасе А2 ў ваколіцах мясцовасці Завады паміж Лоддзю і Варшавай. 18 грамадзян Беларусі былі траўмаваныя, іх перавезлі ў ваяводскія шпіталі ў Лодзі і Варшаве. Аднаго пацярпелага даставілі ў лякарню верталётам, паведамляе Polskie Radio.
Прычыны па якіх 49-гадовы кіроўца выехаў у кювет пакуль невядомыя. Вядома, што кіроўца быў цвярозы, ён незадоўга да здарэнне сеў за стырно, змяніўшы стомленага калегу. Сам ён кажа, што аўтобус сам па сабе пачаў ехаць у бок.
Па інфармацыі выдання Dziennik Lodzki, на месцы здарэння прыбылі некалькі пажарных машын, восем медыцынскіх брыгад ратавальнікаў і паліцыя. Два чалавекі апынуліся заціснуты пад аўтобусам. Каб іх эвакуіраваць, аўтобус прыйшлося прыўздымаць на пнеўматычных рысорах. Для тых, каго не забралі ў шпіталь, ратаўнікі паставілі адмысловы абаграваны намёт.
За пасажырамі з Гродна выехаў новы аўтобус, інфармуе «Тут.бай».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…