У аўторак, 25 красавіка, каля поўдня на могілках па праспекце Касманаўтаў наведвальнікі знайшлі снарад часоў Другой Сусветнай вайны. У хуткім часе на месца прыбыла сапёрная група, якая і забрала снарад.
Як боепрыпас апынуўся на могілках, можна толькі меркаваць. Яго знайшла жанчына каля адной з магіл.
«Мы стаялі на могілках і да нас падышла жанчына, якая распавяла, што ў зямлі ўбачыла нешта падобнае на міну. Разам з ёй мы падышлі і здагадкі жанчыны пацвердзіліся. Хутка выклікалі групу размініравання і сышлі далей ад месца выяўлення», — распавёў Ілля, супрацоўнік фірмы, якая займаецца помнікамi.
Сапёры вывезлі снарад з тэрыторыі могілак, каб пасля яго знішчыць.