У Гродне і яго ваколіцах з 20 па 25 красавіка праходзіць «Адкрыты Кубак Гродна — 2017» па спартовым арыентаванні. У спаборніцтвах прымае ўдзел больш за 500 чалавек не толькі з Беларусі, але і з розных краін Еўропы, а нават з Кітая.
У гэтым годзе спаборніцтвы па арыентаванні юбілейныя і праходзяць у 40-ы раз. Узрост удзельнікаў ад 6 да 80 гадоў, таксама геаграфія шырэйшыя, чым у леташніх спаборніцтваў.
У першыя тры дні ўдзельнікі «Кубка» спаборнічалі ў вёскі Прыгодзічы, Саннікі і парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкi Алімп». У панядзелак 24 красавіка арыенціроўшчыкі выйшлі ў цэнтр Гродна, дзе ім трэба было спаборнічаць ва ўмовах сучаснага горада (вуліца Антонава і Скідзельскі рынак).Свае карэктывы ў спаборніцтвы ўносіць і надвор’е. Спартсменам даводзіцца арыентавацца ва ўмовах граду, моцнага ветру і дажджу. Віктар Мірашнічэнка прыехаў у Гродна з Калінінграда і застаўся задаволены як арганізацыяй, так і ўдзелам у спаборніцтвах.
«У гэтым годзе мне 60 і бегаю я больш за 10 гадоў. Мы з сябрамі ездзім усюды, але ў Гродна прыехалi ўпершыню і ўражанні засталіся вельмі добрыя. Вядома, цяжка стала перасякаць мяжу, але мы спрабуем ўсё рабіць, каб яе прайсці хутчэй. Арганізацыя спаборніцтваў мне спадабалася, адзіны мінус, дык гэта красавiцкi град з дажджом, які заліваў вочы, можа гэта неяк і паўплывала на вынікі ўдзельнікаў. Асабіста я бегаў у сваё задавальненне і не імкнуўся да нейкіх рэкордаў. Агулам усё прайшло добра, планую прыехаць і на наступны год».
Асноўныя старты на сярэдняй, класічнай і спрынтарскай дыстанцыях дазволілі ўдзельнікам набраць балы ў залік «Кубка Беларускай федэрацыі арыентавання», а таксама ў сусветным рэйтынгу. Па выніках спаборніцтваў вызначыцца пераможца ў асабістым і камандным заліку ў кожнай узроставай катэгорыі.
«У цэлым спаборніцтвы праходзяць паспяхова, мы іх нават называем марафонам, бо ўсё праходзіць на працягу некалькіх дзён. Ва ўдзельнікаў ёсць права выбару той ці іншай дыстанцыі. Дзякуй за супрацоўніцтва гарадскім і раённым службам, якія нам дапамагаюць у арганізацыйных пытаннях. У гэтым годзе у нас юбілейныя спаборніцтвы і натуральна фармат мы стараемся мяняць, каб не было паўтораў. Колькасць удзельнікаў менш чым у 2016 годзе, але вось геаграфія больш пашыраная. Да нас прыехалі прадстаўнікі Кітая, Малдовы, Казахстана, Нарвегіі, Фiнляндыі, Польшчы, Расіі і іншых краін», — распавёў дырэктар спаборніцтваў Эдвард Ародзь.
У апошні дзень спаборніцтваў 25 красавіка пройдзе гонка чэмпіёнаў. На карце «Навасёлкі» вызначацца наймацнейшыя па агульным заліку, гэта значыць пераможцам у гэты дзень можа стаць любы ўдзельнiк.