Крыўдзіцелямі жоўта-зялёных выступілі футбалісты мінскага «Дынама», якія ў суботу 22 красавіка з лікам 1:0 і абыгралі каманду Ігара Кавалевіча.
«Нёман» прыехаў у Мінск як лідэр турнірнай табліцы і ў гульні з «Дынама», гродзенцам трэба было пацвярджаць сваё высокае месца. Але, мабыць з-за ціску, гульня ў жоўта-зялёных не склалася.
Гаспадарам удалося забіць хуткі мяч. Ужо на 9-й хвілінi Галавiч, пасля падачы са стандарту, дакладна сыграў галавой, пасля чаго мяч патрапіў у вароты Курганскага.
Пасля прапушчанага гола, гродзенцы не пайшлі наперад, а павольна каталі мяч у цэнтры поля. Дынамаўцы час ад часу пагражалі варотам «Нёмана», але справа да чарговага ўзяцця варот не даходзіла.
Варта адзначыць, што свае карэктывы ў гульню каманд ўнесла і надвор’е. На стадыёне «Трактар», то дзьмуў моцны вецер, то ішоў дождж, то выглядала сонца. Другі тайм каманды пачалі не вельмі актыўна, і справа да удараў практычна не даходзіла. Ажывіліся гульня толькi за 15 хвілін да канца асноўнага часу, калі суддзя матчу пасля раней атрыманага папярэджання, паказаў чарговую картку гульцу «Дынама» Капленка.
Атакавалі гродзенцы усімі сіламі і нават здолелі два разы трапіць у штангу, але вось зраўняць лік у матчы ім так і не атрмалася. «Нёман» у Мінску пацярпеў першую паразу ў сезоне.
«Дынама-Мінск» — «Нёман» — 1:0.
Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Iгар Кавалевіч сказаў, што яго комнада магла выратаваць матч, але зрабіць гэта не здолела.
«Атрымаўся цікавы баявы матч з багаццем барацьбы. Не думаю, што каманды гулялі груба, проста быў мужчынскі вясновы футбол. Мы не ўвайшлі ў гульню ў першыя 15 хвілін. У прыватнасці, памылка Абуны прывяла да прапушчанага мяча. Ён спачатку парушыў правілы, а потым пры розыгрышы штрафнога выпусціў гульца, якога павінен быў персанальна апекаваць.
Мы маглі выратаваць гэты матч, калі атрымалі колькасную перавагу, але няправільна гэтым распарадзіліся. Трэба было больш дзейнічаць праз флангі. У цэлым да каманды прэтэнзій няма. Шкада толькі, што атрымаў траўму Савасцьянаў, ёсць таксама праблемы ў Кантарыi. Але будзем нешта рабіць, каб рухацца далей".
Пасля паразы гродзенцаў ад «Дынама», у турнірнай табліцы адбылося шэраг змяненняў. Жоўта-зялёныя з першага месца апусціліся ў сярэдзіну турнірнай табліцы і займаюць цяпер 6-е месца з 7 ачкамі ў актыве.
Наступны матч «Нёман» ужо правядзе ў Гродне 29 красавiка. У 5-м туры, гродзенцы будуць прымаць ФК «Віцебск», які ў чатырох матчах, набраў усяго 2 ачкі i займае 13-е месца.