Спадчына

Ужо ў гэтыя выходныя — Фэст экскурсаводаў. У Гродне — тры бясплатныя экскурсіі, па вобласці яшчэ дзевяць

Штогадовы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, пройдзе ў Беларусі 22−23 красавіка. У гэты дзень у Гродне запланаваны тры розныя экскурсіі: «Габрэі Гародні», «Паляванне на Беларусі» і «Беларускія рамёствы». Таксама экскурсіі адбудуцца ў Лідзе, Ваўкавыску, Навагрудку, Старых Васілішках і Мількаўшчыне.

У гэтым годзе фестываль праходзіць ужо восьмы раз. Праз бясплатныя экскурсіі арганізатары прыцягваюць мясцовых жыхароў да гісторыі тых месцаў, ля якіх яны жывуць. Фестываль таксама мае і глабальную мэту — актывізацыю «творчай жылкі» экскурсійнай справы ў Беларусі.

Экскурсіі ў Гродне

«Габрэі Гародні: суседзі і ахвяры», праводзiць Андрэй Чарнякевіч

22 красавіка, 11.00

Гісторыя яўрэйскай супольнасці на Беларусі агулам дасягае больш чым семь стагоддзяў. Гэта ўнікальны прыклад інтэграцыі ў грамадства з захаваннем сваей рэлігійнай і культурнай абасобленасці.Менавіта апошняе сталася падставаю для фармавання шэрагу стэрэатыпаў і, нават, канфліктаў. На прыкладзе Гародні мы паспрабуем прасачыць, якім чынам адбывалася завастрэнне гэтых узаемных супярэчнасцей і ці былі жыхары горада ў стане разам супрацьстаяць ксенафобіі ды нецярпімасці…

«Паляванне на Беларусі», праводзiць Павел Лігер

22 красавіка, 14.00

Вы пазнаёміцеся з гісторыяй беларускага палявання і паляўнічымі традыцыямі. Даведаецеся хто такі святы Губерт, чаму паляванне заўсёды было шляхетнай забавай і дзе жыў «лясны чорт».

Беларускія рамёствы (экскурсія па этна-краме «Цудоўня»), праводзiць Андрэй Несцяровіч

22 красавіка, 16.00.

Расказ пра традыцыйныя рамёствы і тэхналогіі, якія захаваліся ў сучаснасці і выкарыстоўваюцца беларускімі майстрамі — на прыкладзе вырабаў сучаснікаў з розных мясцінаў. Звыклыя даўней рэчы цяпер выклікаюць здзіўленне, але іх можна захоўваць не толькі на музейных паліцах або ў куфэрку з сувенірамі, але і карыстацца — як карысталіся раней, як зручна гэта рабіць цяпер. Матэрыяльная культура — важная частка агульнай культуры беларусаў, часта захоўвае і нематэрыяльны сэнс, а галоўнае — паказвае наш твар нам самім і іншым.

Рэгістрацыя на экскурсіі праходзіць на сайце fest-guides.by.

Там жа ёсць спіс усіх экскурсій па Беларусі, у тым ліку па Гродзенскім раёне і вобласці.

Летась «Фэст экскурсаводаў» праходзіў у Гродне на працягу двух дзён. Тады было праведзена дзевяць экскурсій.

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024