фота autogrodno.by
Першая аварыя адбылася каля 6 гадзін раніцы на развязцы вуліц Будзёнага-Кірава. П’яны кіроўца, хаваючыся ад ДАІ, вылецеў на тратуар і збіў 46-гадовую жанчыну, якая праз некалькі гадзін памерла ў бальніцы.
Другое ДТЗ адбылося на вуліцы Савецкіх пагранiчнiкаў. У 21.45 машына хуткай дапамогі збіла 28-гадовую дзяўчыну. Траўмаваная, не прыходзячы ў прытомнасць, памерла ў бальніцы.
Як паведамляе AutoGrodno.by, два пешаходы пераходзілі дарогу, а «хуткая» з уключанымі маячкамі везла пацыента з інфарктам у бальніцу. Адзін з пешаходаў паспеў ухіліцца, а другі трапіў пад аўтамабіль.
«Я стала відавочцам гэтай аварыі. Мы якраз ехалі з боку скрыжавання з вуліцай Паповіча і пад’язджалі да пешаходнага пераходу, — распавяла AutoGrodno.by чытачка Юлія. — Здалёк мы заўважылі аўтамабіль хуткай дапамогі. Ён літаральна імчаўся. Працавала сірэна, былі ўключаныя маячкі. Бачачы гэтую імклівую паездку, мы ўзялі правей і спыніліся, хоць нам гарэў зялёны сігнал святлафора.
У гэты момант з вясёлымі воклічамі і смехам дарогу сталі пераходзіць дзве маладыя дзяўчыны. Ім гарэў забараняльны сігнал святлафора. Адна з дзяўчын паспела спыніцца, а другая трапіла пад аўтамабіль «хуткай». Удар быў моцным, дзяўчына не рухалася. У аўтамабілі «хуткай» быў сардэчнік, яму выклікалі аўтамабіль рэанімацыі. На месцы ДТЗ супрацоўнікі міліцыі меркавалі, што дзяўчаты п’яныя".
Паведамляецца, што дзяўчына памерла ў бальніцы ў 4.40 раніцы. Хто вінаваты і на які сігнал святлафора рухаўся — установіць следства.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…