Здароўе і спорт

Беларусь прайграла Швецыі ў першым матчы «Еўрапейскага хакейнага выкліку»

Першы матч паміж Беларуссю і Швецыяй у рамках «Еўрапейскага хакейнага выкліку», які праходзіць у Гродне на працягу двух дзён, завяршыўся паразай гаспадароў з лікам 1:4.

Матч зборных сабраў у гродзенскім лядовым палацы больш за 3 тысячы чалавек, гэта больш чым месціць афіцыйна арэна. Атмасфера на гульні нагадвала матчы плэй-оф чэмпіянату Беларусі. Вось толькі замест звыклага «Нёман», гродзенцы крычалі «Беларусь».

Каманды пачалі актыўна гульню, але на працягу двух перыядаў, хоць і былі кідкі ды адзінаборствы, але паразіць вароты ніхто не мог. Кульмінацыя ў матчы адбылася толькі ў трэцім перыядзе, калі зборная Швецыі зламiла супраціўленне Беларусі.

На 44-й хвіліне лік у матчы адкрыў Рюно. Беларусы здолелі адыграцца праз 6 хвілін, выратавальнікам выступіў Дзямкоў. Але ўжо на 53-й хвіліне шведы здолелі закінуць дзве хуткія шайбы, якія і зламiлі гаспадароў. Вызначыліся Олафсан і Ахо.

Беларусы спрабавалі хоць нешта зрабiць супраць суперніка, але ў каманды Дэйва Льюіса нічога ў гэты вечар ужо не атрымлiвалася. Тым часам за 5 хвілін да канца асноўнага часу шведы забілі і чацвёртую шайбу, якая стала кропкай у матчы.

Беларусь: Швецыя — 1:4

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс пасля матчу сказаў, што ў яго каманды шмат чаго яшчэ не атрымлiваееца.

«Хачу павіншаваць каманду Швецыі. Гульня была вельмі шчыльная, пятнаццаць хвілін другога перыяду мы правялі нядрэнна. Іх каманда вельмі хуткая і моцная. Мы спрабавалі як мага лепш абараняцца і выкідваць шайбу з зоны, але ў нас гэта атрымлівалася толькі 15 хвілін.

Эфект ад перастановак у Спецбрыгады? Нажаль, усё яшчэ шмат чаго не атрымліваецца. Магчыма, прыйдзецца памяняць штосьці яшчэ. Што тычыцца брамавай пазіцыі на заўтра, то пакуль не абмяркоўвалі гэтае пытанне. У другім перыядзе Лаланду дасталася: шайба моцна прыляцела ў маску. Паглядзім на яго самаадчуванне. Але, калі Кевін ў парадку, хутчэй ён выйдзе ў стартавым складзе і заўтра».

Чарговы матч паміж Беларуссю і Швецыяй пройдзе ў суботу 22 красавіка ў 17:00.

[irp]

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024