Афіцыйная група Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Вконтакте апублікавала запіс, праз які спрабуюць даведацца меркаванне гараджан аб маршруце новага тралейбуса, які ў хуткім часе паедзе з мікрараёна Альшанка. Гэта маюць быць тралейбусы з функцыяй аўтаномнага ходу.
Паведамляецца, што тралейбусы з Альшанкі, магчыма, паедуць у новы мікрараён, які будуецца ў раёне Калбасiно. Рабочы варыянт маршруту такі: Альшанка -> Хімвалакно -> Праспект Кляцкова -> Праспект Янкі Купалы -> Вуліца Гарнавых -> Вуліца Суворава -> далей за кальцо ў бок ГАП № 1 і ўглыб новабудоўляў. Гэтак жа прадугледжваецца падаўжэнне кантактнай сеткі і маршрутаў № 7, № 14 з пабудовай канчатковага прыпынку для тралейбусаў у новым мікрараёне. У тралейбусным упраўленні гатовыя выслухаць і варыянты гараджан.
Тралейбусы паедуць у Альшанку, калі будзе скончана будаўніцтва новай дарогі. Плануецца, што гэта будзе ў маі.
Таксама афіцыйная група падрыхтавала два варыянты новага дызайну для будучых гродзенскіх тралейбусаў - па іх таксама ідзе галасаванне.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…