Дзясяткі маладых гродзенцаў прыйшлі ў сераду 19 красавіка на кірмаш вакансій у гарадскі цэнтр занятасці. На гэты раз там прапаноўвалі працу ў мытні, МНС, дэпартаменце аховы і турме.
На кірмашы прадстаўнік мытнай службы прапаноўваў працу маладым гродзенцам па спецыяльнасцях: эканаміст, юрыст і лінгвіст. У сярэднім зарплата ў маладых спецыялістаў на мытні складае каля 300 рублёў. Таксама на мытню патрабуюцца рабочыя па тэхнічных спецыяльнасцях, але з гэтай нагоды трэба звяртацца наўпрост у мытню.
Выратавальнікаў на кірмашы прадстаўлялі супрацоўнікі абласнога і раённага аддзелаў. Абласны мае патрэбу ў маладых людзях, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі С. Вакансія — кіроўца-выратавальнік з сярэднiм зарабобкам 450 рублёў. У новых ратавальніках-пажарных у вобласці зараз няма патрэбы. У вытворча-тэхнічны цэнтр МНС у Гродне патрэбныя рабочыя па тэхнічных спецыяльнасцях: маляр і аўтаэлектрамеханiк. Сярэдняя зарплата на гэтыя вакансіі 400 рублёў.
На кірмашы былі прадстаўнікі Ленінскага і Кастрычніцкага аддзелаў горада. На службу ў ахову патрабуюцца кантралёры і вартаўнікi на розныя аб’екты. Гэта не абавязкова маладыя людзі, могуць быць і пенсіянеры. Зарплата на гэтых вакансіях складае 260 рублёў.
У дэпартамент аховы двух аддзелаў патрабуюцца супрацоўнікі батальёна міліцыі, міліцыянт-вадзіцель групы затрымання, міліцыянт-кінолаг групы затрымання. Заробак у такіх супрацоўнікаў пачынаецца ад 400 рублёў. Але каб уладкавацца ў дэпартамент аховы на гэтыя пасады трэба адпавядаць пэўным патрабаванням і ўмовам: узрост да 25 гадоў, адсутнасць судзімасці, быць здаровым, служба ў арміі, а таксама праходжанне першапачатковай падрыхтоўкі ў навучальным цэнтры да 4 месяцаў.
Гродзенская турма мае патрэбу ў маладых, энергічных і смелых мужчынах ва ўзросце да 25 гадоў на пасаду кантралёра дзяжурнай службы. Заробак у кантралёра складае 600 рублёў. Але каб уладкавацца ў турму трэба адпавядаць спецыяльным патрабаванням: наяўнасць сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай (тэхнiчнай) адукацыі, прыдатнасць да службы ў турме па дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя, таксама ў чалавека не павінна быць судзімасці. Служба ва ўзброеных сілах не абавязковая. Кожны малады чалавек перад працай у турме павінен прайсці 2,5 месяцы падрыхтоўкі ў навучальным цэнтры МУС у Мінску.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…