Здароўе і спорт

Маленькіх гродзенцаў i iх бацькоў запрашаюць пазнаёміцца з бегавеламі

У красавіку ў Гродне пачаліся трэніроўкі для самых маленькіх: такім чынам вырашылі развіваць дзіцячы рух бегавелаў. Гродзенцаў ад двух гадоў разам з бацькамі запрашаюць на засваенне дзіцячых двухколавых ровараў без педаляў, а таксама на сумесныя пакатушкі.

Пакуль такія трэніроўкі праходзяць бясплатна і ходзяць на іх каля 10 чалавек. Арганізатары ўжо стварылі групу ў ВК, у якой колькасць зацікаўленых бацькоў пачынае расці.

«У Гродне мала спартыўных секцый і гурткоў для дзетак ранняга ўзросту, асабліва хлопчыкаў. Ёсць гульнявыя пакоі і дзіцячыя пляцоўкі, дзе дзецi могуць пагуляць адзін з адным і выплюхнуць энергію — але на гэтым усё, — распавядае арганізатар трэніровак Вольга Сінкевіч. — У вялікіх гарадах, напрыклад у Мінску, групавыя заняткі з бегавеламi карыстаюцца вельмі вялікай папулярнасцю. А ў Еўропе дык увогуле не сустрэнеш малюкоў у дзіўным гібрыдзе вазка і трохколавага ровара — усё на бегавелах або самакатах.

Мы падумалі: «А чым Гродна горш? Чаму ў нас не развіты гэты кірунак, хоць актыўна ідзе прапаганда розных відаў спорту?»

Арганізатары кажуць, што групавыя заняткі на бегавелах развіваюць у дзяцей, акрамя любові да спорту і актыўнага ладу жыцця, уменне канцэнтравацца, слухаць трэнера, працаваць у камандзе. Дух суперніцтва на гонках закладвае лідарскія якасці і павагу да супернікаў. «Акрамя таго, гэта той від спорту, у якім пры належным старанні можна стаць чэмпіёнам свету ў два гады», — кажа Вольга.

Бегавел — гэта дзіцячы двухколавы ровар без педаляў. Інакш яго называюць баланс-байк і велабег. Гэта такi сродак перамяшчэння, з якім дзіця ад двух гадоў навучыцца манеўраваць, балансаваць, хутка ехаць, паварочваць і тармазіць, увогуле, рабіць усё, што трэба сапраўдным веласіпедыстам.
На трэніроўкі, якія праходзяць у розных месцах горада, пераважна прыходзяць бацькі з актыўнымі дзецьмі, у якіх зашкальвае энергія. Прыходзяць і спакойныя дзеці, якія катаюцца не на хуткасць, а для задавальнення. Бегавел развівае пачуццё балансу, уважлівасць і самастойнасць, бо дзіця само руліць і выбірае дарогу. Таксама бегавел дапамагае хутчэй асвоіць язду на звычайным двухколавым ровары ці нават адразу перасесці на ровары BMX, бо на некаторых мадэлях бегавелаў можна навучыцца выконваць складаныя трукі.

«Спачатку будзем вучыць дзяцей базавай тэхніцы катання, але паступова практыкаванні будуць ускладняцца, і затым мы пастараемся зрабіць некалькі груп з рознымі ўзроўнямі навыкаў, каб у дзяцей не гублялася цікавасць».

На трэніроўках арганізатары сочаць, каб кожнае дзіця было ў шлеме.
Бегавелы ў гродзенскіх велакрамах тавар даволі рэдкі. Арганізатары трэнiровак, высветлілі, што асноўная крыніца пакупак для гродзенцаў - Польшча, радзей Літва і Мінск. Цана на розныя мадэлі бегавелаў вагаецца ад 100 да 500 рублёў і вышэй. Але не заўсёды самая дарагая мадэль з’яўляецца найбольш аптымальнай для канкрэтнага дзіцяці. Пры выбары трэба ўлічваць шмат фактараў: вышыня сядзення, дыяметр колаў, дзе будзе катацца дзіця і г. д. Няправільна падабраны бегавел будзе выклікаць пачуццё дыскамфорту ў дзіцяці і можа адбіць жаданне катацца на доўгі час.

«Пакуль у многіх бацькоў няма бегавелаў, у нас на трэніроўках можна будзе ўзяць у пракат і паспрабаваць некалькі мадэляў. Але па меры павелічэння попыту мы будзем пашыраць асартымент. Акрамя таго мы можам пракансультаваць і дапамагчы бацькам правільна падабраць бегавел».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024