У апошні дзень красавіка на базе адпачынку «Прывал» пройдзе ўшанаванне хакейнага «Нёмана», які нядаўна стаў чэмпіёнам Беларусі. На ўзнагароджанні каманды запланаваны канцэрт украінскага гурта «Бумбокс».
Таксама пройдзе забаўляльная праграма, дзе прадугледжана фотасесія з хакеістамі, конкурсы, падарункі і святочны салют.
Пачатак у 18.00. Цана ўваходу: 10 рублёў. Білеты можна набыць у касе базы адпачынку «Прывал» з 19 красавіка 2017 года з 12.00.
У дзень мерапрыемства будзе арганізавана бясплатная дастаўка аўтобусам з прыпынку «Філармонія» з 17.00.
Таксама працягваецца акцыя, арганізаваная «Белпоштай»: кожны можа набыць паштоўку і напісаць віншаванні любому хакеісту «Нёмана» або трэнеру. Такія лісты трэба адпраўляць на адрас: а/с «Хакейны клуб «Нёман», 230 025, Гродна. Усе віншаванні будуць уручаны асабіста спартсменам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…