Выстава прымеркаваная да прэм’еры стужкі праходзіла ў пятніцу 14 красавіка. Аўтамабілі прадставілі гродзенскія аўтаклубы.
Прыхільнікі фільма маглі паглядзець на рэальныя гоначныя, спартыўныя і службовыя машыны, зрабіць фота на памяць, пагутарыць з уладальнікамі аўтамабіляў, а таксама прыняць удзел у конкурсах з розыгрышам падарункаў.
Арганізавалі выставу Гроднааблкінавідэапракат, ДАІ, GrodnoRacingClub, AutoClubGrodno і таксі Bertel. Некалькі гадоў таму ў Гродне перад прэм’ерай чарговага «Фарсажа» таксама спрабавалі сабрацца аўтааматары, але тады сходка атрымалася не вельмі паспяховая. Гэтым разам усё было арганізавана на больш высокім узроўні.
«Прэм'ера фільма была 13 красавіка, але мы вырашылі сабрацца на наступны дзень, у пятніцу, акурат канец працоўнага тыдня і ў многіх атрымлівалася прыехаць, — кажа адзін з арганізатараў аўтовыставы Сяргей. — Вырашылі сабрацца ля трох кiнатэатраў, дзе ёсць пад’езд. Агулам прынялі ўдзел каля 50 аўтааматараў. Многія таксама фанаты „Фарсажу“, можна сказаць, яны выраслі на гэтых фільмах».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…