Галоўнае свята хрысціянскіх вернікаў адзначаецца ўжо ў гэтую нядзелю. Сёлета праваслаўныя і каталіцкія святкаванні Вялікадня прыпадаюць на адзін час. Даем анонс святочных падзей у галоўных храмах горада (таксама ў грэка-каталікоў і лютэран).
14 красавіка ў 17.00 адбудзецца служба, прысвечаная «Чыну пахавання плашчаніцы», пасля якой вернікі прайдуць Крыжовым Ходам.
15 красавіка Вялікая субота пачнецца з Боскай літургіі. Асвячэнне пасхальных страваў каля Сабора будзе праходзіць увесь дзень ад 11.30 да 21.00.
З 22.00 да 23.30 святары будуць чакаць прыхаджан на споведзь.
Роўна ў поўнач з Крыжовага Ходу пачнецца Велікоднае ўсяночнае Багаслужэнне.
— У нашым храме час ад часу праводзяцца літургіі на беларускай мове. У гэты святочны дзень пасланне да вернікаў ад Патрыярха так сама будзе чытацца на роднай мове, — распавядае пратаірэй Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Георгій Рой.
З самага ранку ў нядзелю — з 6.30 гадзін — пачнецца Вялікодная Боская літургія. А спецыяльна для дзетак у Вольгінскай Царкве, што на тэрыторыі Сабору, — Дзіцячая Вялікодная літургія, якая скончыцца адкрыццём выставы «Наша Пасха». Наведнікі дзіцячай нядзельнай школы рыхтавалі яе некалькі тыдняў.
З 9.30 у галоўным храме працягнецца свята апошняй Вялікоднай літургіяй.
У 11.30 адкрыецца конкурс-дэгустацыя велікодных кулічоў.
Скончыцца святочная нядзеля ўрачыстай пасхальнай вячэрай, на якую з’яджаюцца святары з усяго рэгіёну. Узначаліць яе архіепіскап Арцемій. Традыцыйна ў гэты святочны дзень святарам будуць уручаны штогадовыя ўзнагароды.
Святочная брама будзе ўсталявана пры ўваходзе на тэрыторыю сабора ў Вялікдзень аб 11.00. Працавалі над ёй выхаванцы іканапіснай студыі «Пакроў» і дзеці з нядзельнай школы.
— У мінулым годзе мы ўпрыгожвалі толькі царкоўны плот ды сам сабор, — распавядае дырэктарка іканапіснай студыі Дар’я Каліберда — Навіной гэтага святкавання будзе ўсталяванне драўлянай Велікоднай Брамы, якую мы рабілі разам з дзеткамі. Мы спадзяемся, што да ўпрагоджвання брамы далучацца звычайныя вернікі і парафіяне сабору. Кожны зможа павесіць стружачку ці яечка і дадаць частку свайго свята.— Вялікдзень святкуецца ўжо не адну тысячу гадоў амаль што без зменаў, — кажа Георгій Рой. — Але мы спрабуем рабіць і нешта незвычайнае, цікавае. У гэтым годзе гэта будзе святочная брама. Некалькі прымеркаваных да свята падзей адбываецца таксама ў красавіку. Напрыклад, конкурс Гродзенскага дабрачыннага таварыства «Велікодная вясёлка», выстава дзіцячых прац з нашай нядзельнай школы, прысведчаная святу ды ячшэ некалькі культурных падзей у Гродна запланаваны рознымі суполкамі да Вялікдня.
Сённяшні вечар, 14 красавіка, пачнецца Крыжовым Ходам у 18.00 у Фарным касцёле. Пасля яго з 19.00 — Літургія Вялікай пятніцы.
Увесь сённяшні і заўтрашні дні ксяндзы будуць прымаць споведзь у вернікаў.
15 красавіка напрацягу ўсяго дня — з 8.00 да 18.00 — будзе праходзіць асвячэнне велікодных страваў - кожныя паўгадзіны. Завершыцца Вялікая субота Велікоднай Вігіліяй у 19.00. У Фарным касцёле можна будзе таксама маліцца індывідуальна і разам з іншымі цягам усёй ночы.Нядзеля пачнецца ў 7.00 з Рэзурэкцыі і святочнай працэсіі ад Фарнага касцёла праз вуліцы Карла Маркса, Сацыялістычную і Кірава. Зрабіўшы круг, працэсія вернецца ў касцёл, дзе пройдзе служба.
14 красавіка, Вялікая пятніца
18.00 — вячэрня з вынасам Плашчаніцы
15 красавіка, Вялікая субота
10.00 — вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага
22.00 — велікодная ютрань і літургія
У нядзелю 16 красавіка літургія не праводзіцца.
14 красавіка, Вялікая пятніца — літургія ў 18.00
15 красавіка, Вялікая субота — літургія ў 21.00
16 красавіка, Вялікдзень — 10.00
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…