Горад

Летам у моладзевым цэнтры «Гродна» зноў пачне працаваць кінатэатр

З ліпеня пачне працу сучасная кіназала ў моладзевым цэнтры «Гродна». Яна будзе разлічаны на сорак чалавек і размесціцца ў прасторным памяшканні, якое на сённяшні дзень з’яўляецца месцам правядзення дыскатэк, піша grodnonews.by.

— Кінапаказы будуць арганізаваны ў дзённы час, а па вечарах танцпол, як і раней, застанецца месцам правядзення дыскатэк,
— распавёў генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей. — Гэта стане магчымым дзякуючы выкарыстанню сучаснага абсталявання — дынамічнага экрана і перасоўных крэслаў, якія на час вячэрніх мерапрыемстваў будуць расстаўленыя ўздоўж сцен.

Абсталяванне для будучай кіназалы ўжо закупляецца. Яно стане самым сучасным у параўнанні з тым, што выкарыстоўваецца ва ўжо існуючых гродзенскіх кіназалах. Двухпраменевы праектар дазволіць арганізаваць паказ фільмаў фармату 4К. Што тычыцца тэхнікі, якая адказвае за перадачу гуку, яна ўжо ёсць.

Навінкай кіназалы ў моладзевым цэнтры «Гродна» стане выкарыстанне незвычайных крэслаў-рэклайнераў, якія спалучаюць у сабе мноства функцый, галоўныя з якіх — спінка, якая апускаецца, і наяўнасць падножка, які высоўваецца.

— Гэта не першая спроба стварыць у Гродне кінатэатр новага фармату, — падкрэсліў Юрый Мар’янавіч. — Раней былі запушчаны і паспяхова функцыянуюць начны кінатэатр і кінабар.

Моладзевы цэнтр «Гродна» ствараўся на базе былога кінатэатра і арганізацыя тут кінапраглядаў стане своеасаблівым аднаўленнем гістарычнага прызначэння будынка.

З пачаткам працы кіназалы моладзевы цэнтр стане ўніверсальным месцам арганізацыі вольнага часу на любы густ. Сёння тут прапануюць пракат ровараў і машынак. Не так даўно пачаў працу і першы ў вобласці гольф-клуб, дзе пачаткоўцы гальфісты могуць адточваць майстэрства круглы год.

[irp posts="9563″ name=""Гольф в спорте — как балет в академическом искусстве". В Гродно открылся первый гольф-клуб"]

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025