Капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне запланаваны ў 2017 годзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне савета фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. На ім былі разгледжаны заяўкі на фінансаванне творчых праектаў 2017 года. Прынята рашэнне аб правядзенні капітальнага рамонту Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне, рэстаўрацыі адслоеннага жывапісу XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку шляхам таніравання, часовай кансервацыі Княжацкай вежы гісторыка культурнай каштоўнасці «Рэшткі замка XVI стагоддзя ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна».
Наталля Хвір адзначыла, што ў 2016 годзе таксама быў праведзены шэраг работ на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Так, завершана другая чарга рэстаўрацыі Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ў Талачыне, першая чарга рестаўрацыйна-
аднаўленчых работ касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, працы ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» ва Ушацкім раёне, у будынку вучылішча ў Віцебску, якое звязана з імёнамі Марка Шагала і Казіміра Малевіча, завершаны этап рэстаўрацыі капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў у Гомелі. Працягваліся работы па рэстаўрацыі Любчанскага замка, рэшткаў сядзібы палацава-паркавага ансамбля ў Смілавічах Чэрвеньскага раёна, у палацава-паркавым комплексе ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна і інш.
У 2016 годзе вяліся працы па пракладванні інжынерных сетак у Косаўскім замку, рамонтныя работы ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна, рэстаўрацыя ўсходняга корпуса палаца Сапегаў у Ружанах, была распрацавана праектная дакументацыя мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». У мінулым годзе адбылася рэканструкцыя ўрочышчаў Благаўшчына і Шашкоўшчына, якія ўваходзілі ў лагер смерці Трасцянец.
Спецыяліст таксама дадала, што ў 2016 годзе было выдадзена 732 дазволы на правядзенне рэстаўрацыйных работ, прыстасаванне аб’ектаў спадчыны пад новыя функцыі. Па завершаных работах на аб’ектах спадчыны выдадзена 106 заключэнняў аб уводзе ў эксплуатацыю.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…