Акцыя ў падтрымку безнаглядных жывёл прайшла ў гандлёвым цэнтры Old City 8 красавіка. Арганiзатары адзначылі, што за дзве гадзіны здолелі назбіраць больш за 100 аброжаў, павадкоў, місак, а таксама 150 кг корму і розных іншых прадуктаў для жывёл.
У атрыуме гандлёвага цэнтра скульптары Улад Лісін і Яўген Вінакураў прадставілі арт-інсталяцыю, у стварэнні якой былі сумешчаныя тры віды мастацтва: фатаграфія, скульптура і жывапіс.
Цэнтральнай часткай інсталяцыі стала скульптура сабакі, выкананая ў поўны рост, пад назвай «Сабака Баскервiлька». Для яе стварэння выкарыстоўваліся фатаграфіі жывёл з пункта часовага ўтрымання Спецаўтагаспадаркі і фатаграфіі хатніх жывёл, каб прадэманстраваць, што ў рэальнасці ўсе жывёлы аднолькава прыгожыя, а ўсе ўмоўнасці ствараюцца штучна.
Па перыметры экспазіцыі былі размешчаны каркасы пяці скульптур сабак, якія размалёўвалі гродзенцы. Акрамя гэтага, спецыялісты па аквагрыме размалёўвалі мінакоў пад котак, сабак і іншых жывёл.«Кожны наведвальнік мог прынесці корм для жывёл, зрабіўшы ахвяраванне ў адмысловую фатаграфічную арт-міску, — кажа арганізатар Сяргей Іваноў. — Сабраны практычна двухмесячны рацыён кармоў і прадуктаў для жывёл, а гэта выдатны вынік. А колькі яшчэ прынясуць! Валанцёры САГа будуць кожны дзень забіраць з гандлёвага цэнтра ўсё, што будуць прыносiць людзi. Актыўна ўдзельнічае ў акцыі сетка крам „Зоосфера“. Да акцыi падключаны імпарцёры з усёй краіны».
Зараз Фотаздымкі з мерапрыемства актыўна размяшчаюцца ў сацыяльных сетках з хэштэгам акцыі #OldCitygaf. Незвычайная экспазіцыя будзе знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры да 23 красавіка і кожны наведвальнік можа падтрымаць жывёл.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…