Людзі і справы

Шоў «Горад» пад пагрозай зрыву: праект па развіцці гарадоў застаўся без фінансавай падтрымкі

Другі сезон шоў «Горад» пачаўся 29 сакавіка. Сярод 20 неабыякавых гараджан з 13 населеных пунктаў Беларусі, якія прайшлі адбор на ўдзел у праекце, аказалася і двое прадстаўнікоў Гарадзеншчыны. Лена Майсюк прадставіла праект дабраўпарабкавання пляцовак для выгула сабак у Гродне, а Саша Аўдзевіч прапанаваў зрабіць даступнай для інвалідаў-вазочнікаў пляжную зону ў Лідзе. Зараз адзняты першы выпуск другога сезона шоў. Але працяг праекта застаецца пад пытаннем. Ні адна са 136 кампаній, да якіх звярталіся з просьбай аб падтрымцы, не знайшла магчымаці дапамагчы. Арганізатары працягваюць пошук кампаній, гатовых да супрацы.

[irp posts="15 905″ name="У другім сезоне шоў «Горад» будуць удзельнічаць гродзенка Лена Майсюк і лідчанін Саша Аўдзевіч"]

«Горад» — гэта не толькі сапраўднае шоу, але і вялізная школа гарадскіх праектаў, якая вучыць і дае магчымасць кожнаму самому змяніць сваю гарадскую прастору да лепшага, а не чакаць, пакуль і калі прыйдзе адміністрацыя і ўсё выправіць. Гэта актыўная грамадзянская пазіцыя беларусаў, іх жаданне змяняць свет і мяняцца самому.

Замест страшнага двара — пляцоўка для адпачынку. Як Іван трапіў у праект «Горад», каб зрабіць Гродна лепшым

Жаданне падтрымаць шоў ужо выказалі:

  • «Усход-Сэрвіс», найбуйнейшы ў Еўропе і Расіі вытворца спецадзення, якая і была прадастаўлена ўдзельнікам з фірмовым лагатыпам # ШОУГОРОД.
  • ААТ «Крыніца» — забяспечыла ўдзельнікам і здымачнай групе ваду.
  • ТРЦ Galleria Minsk — прадаставіла здымачны павільён.
  • Кампаніі First Rental і Irbis Cinema — выдалі абсталяванне для здымак.

Для гэтых кампаній і тых, што далучыцца да падтрымкі шоў, прапанаваны рэкламныя магчымасці - ад інтэгравання прадукту / паслугі ў сюжэт да ўключэння рэкламнага роліка ў кожны асобны выпуск.

Гарадзенка спрабуе адрадзіць дваравы баскетбол у сваім раёне

Нагадаем, што першы сезон шоў «Горад» выходзіў на тэлеканале «Беларусь-2».Ці атрымаецца «Гораду» выстаяць у другім - пакуль вялікае пытанне. Арганізатары просяць усіх неабыякавых да горада асоб аказаць падтрымку

Падрабязнасці - на сайце і у сацыяльных сетках праекта Facebook, ВКонтакте, Іnstagram.

Арганізатары праекта:

Цэнтр культурнага менеджменту (Надзея Ількевіч) і прадакшн-студыя BlackBeastMedia (Аляксандр і Сяргей Яфрэмавы) пры падтрымцы Пасольства Бразіліі ў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025